20:19 21 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Гарады свету. Вена

Лукашэнку запрасілі наведаць Аўстрыю

© Sputnik / Алексей Витвицкий
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
810

Беларускі лідар атрымаў запрашэнне ад прэзідэнта Аўстрыі Аляксандра Ван дэр Бэлен разам з віншаваннем з Днём Незалежнасці рэспублікі.

МІНСК, 4 ліп - Sputnik. Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку запрасілі ў Аўстрыю з афіцыйным візітам, пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Запрашэнне кіраўніку дзяржавы накіраваў прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Бэлен разам з віншаваннямі з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі.

"2019 год з'яўляецца знамянальным для нашых двухбаковых адносінащ. Я буду рады вітаць вас у лістападзе ў Вене", - гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме.

Ван дэр Бэлен таксама пажадаў Лукашэнку асабістага дабрабыту і ўсяго найлепшага, а беларускаму народу - шчаслівай будучыні.

Беларусь і Аўстрыя актыўна развіваюць двухбаковыя адносіны. У сакавіку бягучага года ў Мінску пабываў будучы ў той момант федэральным канцлерам Аўстрыйскай Рэспублікі Себасцьян Курц. Лукашэнка і Курц абмеркавалі пытанні палітыкі і эканомікі, а таксама развіццё далейшага супрацоўніцтва паміж краінамі.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Аўстрыя, Беларусь

Галоўныя тэмы