10:34 27 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.42
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
4110

Пра новыя даты кантактаў Дзмітрыя Мядзведзева і Сяргея Румаса з нагоды абмеркавання дарожных карт пакуль няма інфармацыі.

МІНСК, 23 ліс - Sputnik. Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі плануюць скончыць працу над дарожнымі картамі да 8 снежня, аднак дата новых перамоваў пакуль не абраная. Пра гэта паведамляе агенцтва РІА "Новости" са спасылкай на сваю крыніцу, знаёмую з ходам перамоваў.

"Пакуль няма", - паведаміў інсайдэр, адказваючы на пытанне, ці вызначана дата новай сустрэчы або тэлефоннай размовы прэм'ер-міністраў дзвюх краін.

Па словах крыніцы, дапрацоўка дарожных карт па інтэграцыі з расійскага боку праходзіць на ўзроўні Мінэканамразвіцця, куратарам гэтай працы прызначаны першы намеснік міністра эканамічнага развіцця Міхаіл Бабіч, які раней працаваў паслом Расіі ў Беларусі.

Таксама суразмоўца пацвердзіў, што бакі хацелі б скончыць працу па дарожных картах да 8 снежня - святочнай даты (20-годдзя дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы).

Беларускі прэм'ер-міністр Сяргей Румас і яго расійскі калега Дзмітрый Мядзведзеў у апошні раз сустракаліся 19 лістапада для абмеркавання дарожных карт у Маскве. Падчас сямігадзінных перамоў атрымалася ўзгадніць 21 з 31 дарожных карт па інтэграцыі. Бакі пакуль не дасягнулі адзінага меркавання накот энерганосьбітаў.

Чытайце таксама:

Тэги:
Расія, Беларусь, Дзмітрый Мядзведзеў, Сяргей Румас

Галоўныя тэмы