20:48 18 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (271)
1410

Журналістаў затрымалі на плошчы Свабоды ў Мінску, дзе збіраліся пратэстоўцы; яшчэ некалькі прадстаўнікоў СМІ былі затрыманыя каля Чырвонага касцёла.

МІНСК, 27 жні - Sputnik. Пасол РФ Дзмітрый Мезенцаў пракаментаваў дзеянні міліцыі ў адносінах да журналістаў у Мінску, сярод дастаўленых у РУУС былі і карэспандэнты расійскіх СМІ, паведамляе Sputnik.

У чацвер у Мінску адбыўся чарговы несанкцыянаваны мітынг нязгодных з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў. Перад пачаткам акцыі супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі журналістаў, як пазней растлумачылі ў МУС "для праверкі дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць іх прафесійнай дзейнасці". Супрацоўнікаў СМІ даставілі ў Кастрычніцкі РУУС Мінска. У аддзяленні міліцыі з журналістамі абыходзіліся карэктна. Пасля ўсіх працэдур іх адпусцілі.

"Зразумела, што гэтая палітычная тэма цяпер у зоне асаблівай увагі журналісцкіх калектываў і іх кіраўніцтва, але пры гэтым мы не раз казалі, што парушаць той рэжым акрэдытацыі, які вызначаны і відавочна зразумелы, мяркуем, не вартым", - сказаў Мезенцаў у эфіры тэлеканала "Расія-24".

9 жніўня ў Беларусі прайшлі выбары прэзідэнта. Па дадзеных ЦВК, перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Апазіцыя і яе прыхільнікі ўпэўненыя ў фальсіфікацыі вынікаў галасавання.

Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (271)
Тэги:
акцыі пратэстаў, Дзмітрый Мезенцаў, СМІ, журналістыка, Беларусь

Галоўныя тэмы