11:13 01 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.62
  • EUR3.07
  • 100 RUB3.33
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
9410

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін агучыў пазіцыю Масквы па сітуацыі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня.

МІНСК, 29 жні - Sputnik. Крэмль зыходзіць з таго, што выбары ў Беларусі адбыліся, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

"Мы зыходзім з таго, што выбары адбыліся", - сказаў расійскі лідар.

Анонс інтэрв'ю прэзідэнта РФ тэлеканал "Расія 1" паказаў у ноч на суботу.

Першая частка інтэрв'ю Уладзіміра Пуціна выйшла ў эфір у чацвер 27 жніўня. У ёй у прыватнасьці Пуцін сказаў, што Расіі неабыякава тое, што адбываецца ў суседняй і самай блізкай ва ўсіх сэнсах краіне, але гэта, перш за ўсё, справа беларускага народа.

Крэмль зыходзіць з таго, што ўсім удзельнікам гэтага працэсу хопіць здаровага сэнсу спакойна і без крайнасцяў знайсці выхад, дадаў Пуцін.

"Вядома, калі людзі выйшлі на вуліцы, усе павінны з гэтым лічыцца, чуць гэта, рэагаваць. Дарэчы кажучы, прэзідэнт Беларусі і сказаў, што ён гатовы разгледзець магчымасць правядзення канстытуцыйнай рэформы, прыняцця новай Канстытуцыі, правядзення новых выбараў і парламента, і прэзідэнцкіх выбараў на аснове гэтай Канстытуцыі. Але за рамкі дзеючай Канстытуцыі нельга выходзіць", - падкрэсліў Пуцін.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
Тэги:
Выбары, Беларусь, Расія, Уладзімір Пуцін

Галоўныя тэмы