11:14 21 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.29
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1720

У Крамлі адзначылі, што прэзідэнт Расіі віншаваў свайго беларускага калегу з перамогай на выбарах і па тэлефоне, і ў ходзе нядаўняга рабочага візіту Лукашэнкі ў Сочы.

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін раней ужо віншаваў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах, таму асобнага віншавання з інаўгурацыяй не было, пра гэта заявіў прэс-сакратар кіраўніка РФ Дзмітрый Пяскоў.

"Віншаванне ўжо было", - цытуе яго РІА "Новости".

Пяскоў нагадаў, што Пуцін віншаваў свайго беларускага калегу з перамогай на выбарах спачатку па тэлефоне, а потым ужо асабіста падчас нядаўняга рабочага візіту Лукашэнкі ў Сочы.

Акрамя таго, 10 жніўня Уладзімир Пуцін накіраваў Аляксандру Лукашэнку віншавальную тэлеграму ў сувязі з яго перамогай на прэзідэнцкіх выбарах. У той жа дзень прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін у тэлефоннай размове з кіраўніком урада Беларусі Раманам Галоўчанкам перадаў віншаванні прэзідэнту рэспублікі.

Нагадаем, 23 верасня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўступіў на пасаду прэзідэнта, цырымонія інаўгурацыі прайшла ў Палацы Незалежнасці. Высокія госці былі запрошаны ў рэзідэнцыю беларускага прэзідэнта ў апошні момант. На цырымоніі прысутнічалі дэпутаты парламента, чыноўнікі, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных СМІ і грамадскасці.

Тэги:
Уладзімір Пуцін, Дзмітрый Пяскоў, інаўгурацыя, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы