МІНСК, 30 сне - Sputnik. Трыццаць дзяржаўных і яшчэ шэсць спецыяльных праграм прыняты для рэалізацыі на бліжэйшыя пяць гадоў, адпаведная пастанова Саўміна №759 ад 24 снежня 2020 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.
Пералік ахоплівае найбольш значныя сферы дзейнасці ў эканоміцы, сацыяльнай абароне і ахове дзяржавы.
Так, згодна з дзяржаўнай праграмай "Аграрны Бізнес" з 2021 па 2025, у сельскай гаспадарцы будзе асоба нададзена ўвага 9 напрамкам. Сярод іх, перапрацоўка прадукцыі, племянная жывёлагадоўля, меліярацыя зямель.
У фінансавым сектары, будуць прыняты дадатковыя меры па ўстойлівасці бюджэтнай сістэмы, развіццю страхавой дзейнасці, абароту каштоўных камянёў і металаў.
Развіццё сацыяльнай падтрымкі ўскладзена на профільныя міністэрствы - працы і сацыяльнай абароны і аховы здароўя. Восем падпраграмах закрануць рашэнне абароны сям'і і дзяцей, праблем інвалідаў, прафілактыкі захворванняў.
Таксама дзяржпраграмы будуць накіраваныя на разьвіццё навукі, тэхналогій і, інавацыйнай дзейнасці. Да 2025 года будзе ўдасканалена сфера адукацыі, турызму і транспарт. У апошнім, у прыватнасці, гаворка аб электрычных сродках перамяшчэння.
Таксама асобнай дзяржпраграмай вырашана перакладаць на лічбавы фармат дзяржаўнае кіраванне, галіны эканомікі і сферу інфармацыйнай бяспекі.
Для Нацыянальнай акадэміі навук выдзелены сродкі для шасці кірункаў, уключаючы вывучэнне Антарктыды, генетычных матэрыялаў, культурна-гістарычнай спадчыны.
Дзяржаўныя праграмы ў сферах ЖКГ, папярэджанне надзвычайных здарэнняў, ўвекавечанне памяці, ліквідацыя наступстваў ЧАЭС працягнуць рэалізацыю ў бліжэйшыя гады.
Спецыяльныя праграмы ўскладзены для выканання на сілавыя структуры. Ім даручана удасканаліць сістэму правапарадку, ваеннай і пагранічнай бяспекі Беларусі.