14:54 14 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.45
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі (138)
11 0 0

Многім краінам не падабаецца тое, што Беларусь і Расія так шчыльна ўзаемадзейнічаюць у рамках Саюзнай дзяржавы.

МІНСК, 3 сак – Sputnik. Палітыка дэстабілізацыі абстаноўкі ў краінах Саюзнай дзяржавы будзе працягвацца, лічыць намеснік дзяржсакратара СД Аляксей Кубрын.

Улады некаторых краін адчувае "элементарнае пачуццё зайздрасці" у дачыненні да Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, упэўнены намеснік дзяржсакратара.

"Палітыка, накіраваная на дэстабілізацыю абстаноўкі ў Расіі і Беларусі, была, ёсць і будзе працягвацца па той прычыне, што вельмі многіх раздражняе, што існуюць такія дзве дзяржавы, якія вельмі шчыльна (узаемадзейнічаюць - Sputnik), таму што аналага Саюзнай дзяржавы няма", - цытуе Кубрына ТАСС.

Ініцыятары вядомыя

"Тое, што робяць заходнія дзяржавы, прычым не ўсе заходнія дзяржавы, мы выдатна ведаем, хто з'яўляецца ініцыятарам падобных выступленняў. Гэта прыбалтыйскія краіны, гэта Польшча", - адзначыў намеснік дзяржсакратара.

Каб вырашыць гэтую праблему, увага надаецца шэрагу такіх кірункаў, як абарона інфармацыі і забеспячэнне антытэрарыстычнай дзейнасці. Любыя "узмацненні" па гэтых пытаннях з боку заходніх краін "будуць знаходзіць адпаведнае адлюстраванне ў мерапрыемствах (Саюзнай дзяржавы - Sputnik)", запэўніў Кубрын.

Нарада ў Лукашэнкі

Напярэдадні прэзідэнт Беларусі правёў нараду з удзелам прэм'ер-міністра краіны Раманам Галоўчанкам. На сустрэчы абмяркоўвалася Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі і пытанні кааперацыі, у тым ліку, у ваенна-тэхнічнай сферы.

Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Расія будуць каардынаваць абаронную палітыку.

"Мы поўныя рашучасці - гэта было наша агульнае меркаванне (Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна - Sputnik) - стварыць такое аб'яднанне Беларусі і Расіі ў Саюзнай дзяржаве, што камар носу не падточыць", - сказаў прэзідэнт.

Акрамя таго, па выніках нарады стала вядома, што Мінабароны Беларусі і Расіі падпісалі праграму стратэгічнага партнёрства на пяць гадоў. Такі дакумент падпісаны ведамствамі дзвюх краін ўпершыню.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі (138)
Тэги:
Расія, Беларусь, Саюзная дзяржава, краіна

Галоўныя тэмы