МІНСК, 16 кра – Sputnik. Польшча абвясціла траіх супрацоўнікаў расійскага пасольства персонамі нон грата, паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў рэспублікі.
У чацвер 15 красавіка Пасол РФ у Польшчы Сяргей Андрэеў быў выкліканы ў МЗС, дзе яму ўручылі адпаведную дыпламатычную ноту.
"Падставай для такога рашэння паслужыла парушэнне названымі асобамі ўмоваў дыпламатычнага статусу і ажыццяўленне дзейнасці на шкоду Рэспублікі Польшча", - гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама адзначаецца, што Польшча выказвае салідарнасць з рашэннямі, прынятымі ЗША 15 красавіка ў дачыненні да Расіі.
Санкцыі ЗША
Дадзеныя крокі былі прыняты пасля нібыта здейсненай маштабнай кібератакі на кліентаў фірмы па камп’ютэрнай бяспецы SolarWinds, у якой абвінавацілі Расію. У сваю чаргу ў РФ рашуча абверглі гэтыя прэтэнзіі.
У расійскім МЗС заявілі, што за такія агрэсіўныя паводзіны ЗША атрымаюць рашучы адпор. Афіцыйны прадстаўнік ведамства Марыя Захарава падкрэсліла, што варожыя крокі ЗША павышаюць градус канфрантацыі паміж дзвюма краінамі і не спрыяюць наладжванню дыялогу.
Захарава назвала дзеянні польскіх улад псеўдасалідарнасцю, бо рашэнне было прынята не на аснове рэальных фактаў, а па камандзе.
"Гэта не салідарнасць і нават не кампанейшчына. Гэта васалітэт 21 стагоддзя", - адзначыла яна.
Чытайце таксама:
- ЗША заявілі пра новыя санкцыі супраць Расіі, Масква абяцае жорсткую рэакцыю
- Паглядзяць на "паводзіны Масквы". Ці спыняць немцы "Паўночны паток - 2"
- Як Расія жадае выбудоўваць адносіны з ЗША, распавялі ў МЗС РФ