І авіярамонтны завод, і аэрадром у Оршы будуць дзяржаўнымі – Лукашэнка

© Photo : официальный сайт президента Республики БеларусьАляксандр Лукашэнка ў час наведвання Аршанскага авіярамонтнага завода
Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Аршанскага авіярамонтнага завода
 - Sputnik Беларусь, 1920, 14.06.2021
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі наведаў Аршанскі авіярамонтны завод, дзе азнаёміўся з работай прадпрыемства, узорамі авіятэхнікі, рамонтам якой зараз тут займаюцца.
МІНСК, 14 чэр - Sputnik. Як расказаў кіраўніку дзяржавы генеральны дырэктар прадпрыемства Павел Случак, у 2023 года плануюць увесці ў эксплуатацыю новы цэх па рамонце дэталяў і вузлоў верталётаў і самалётаў.
"Гэта будзе новая сучасная вытворчасць. Гэта дазволіць нам мінімізаваць ўсю закупачную частку і стварыць новыя працоўныя месцы, - адзначыў ён. - Маштаб праекта разам з абсталяваннем - прыкладна 32-35 мільёнаў беларускіх рублёў".
Паводле слоў гендырэктара, праблем з заказамі ў Аршанскага авіярамонтнага завода цяпер няма. "На гэты год мы загружаны. Нашы традыцыйныя рынкі - гэта Цэнтральная Азія, Паўднёва-Усходняя Азія, Афрыка, Паўднёвая Амерыка. Ёсць шэраг краін, кантракты з якімі знаходзяцца ў глыбокай ступені прапрацоўкі, таму мы рухаемся далей", - распавёў Павал Случак.
У час размовы была таксама закранута тэма далейшага развіцця аэрадрома Оршы, частка якога перададзена Нацыянальнаму аэрапорту Мінск.
"Тут усё будзе дзяржаўнае, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Дзяржаўным завод будзе, ён пашыраецца. Аэрадром - дзяржаўны. Дзяліць тут няма чаго, усё гэта дзяржаўнае".

Два ў адным

Аршанскі авіярамонтны завод - вядучае прадпрыемства Беларусі па капітальным рамонце і мадэрнізацыі верталётаў Мі, абсталявання і сістэм розных тыпаў паветраных судоў, па тэхнічным абслугоўванні самалёта Іл-76.
Адэскія хлопчыкі катаюцца на роварах на адной з вуліц горада, 1978-ы - Sputnik Беларусь, 1920, 05.06.2021
Фота
Дзяцінства з веласіпедам: архіўныя фотаздымкі з СССР
На думку спецыялістаў, прадпрыемства мае магутнасці і высокакваліфікаваныя кадры, здольныя ў самыя кароткія тэрміны асвоіць і выканаць рамонт сучаснай авіяцыйнай тэхнікі.
Аэрадром Орша (Балбасава) быў пабудаваны для ваенных мэтаў у адпаведнасці з прынятым у 1928 годзе рашэннем Савета народных камісараў СССР. У гэтым раёне размяшчаліся авіячасткі Заходняга фронту. Работы пачаліся ў 1934 годзе, а ў траўні 1939-га тут ужо базіраваліся ваенныя лётчыкі. Аэрадром валодаў адзінай у Беларусі бетоннай узлётна-пасадачнай паласой, таму ў гады Вялікай Айчыннай вайны з'яўляўся стратэгічным аб'ектам.
Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх акупантаў не страціў сваёй значнасці - з 1954 года і аж да расфарміравання ў канцы 1993-га тут базіраваўся 402-і цяжкі бамбавальны авіяцыйны полк. Пасля на тэрыторыі аэрадрома размяшчаліся падраздзялення ААТ "Аршанскі авіярамонтны завод".
Аэрадром здольны прыняць любы тып самалётаў. Па суседстве - найбуйнейшы лагістычны цэнтр, менавіта таму стаўку робяць на грузавы авіятранспарт.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0