04:38 08 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.44
  • EUR2.76
  • 100 RUB3.39
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрабачанне-2017 (31)
1520

Фінал нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" ад Беларусі адбудзецца ў гэтую пятніцу ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

МІНСК, 18 сту — Sputnik. Спецыяльнымі гасцямі на гала-канцэрце фіналу нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2017" ад Беларусі будуць прадстаўнікі рэспублікі на конкурсах мінулых гадоў — Тэа, IVAN і Юзары, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

За права прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні" ў Кіеве будуць змагацца 13 выканаўцаў і гуртоў. Імя шчасліўчыка абвесцяць позна ўвечары 20 студзеня, а за трансляцыяй шоу можна будзе сачыць па тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24". 

"Плануецца, што ў вялікім канцэрце, апроч фіналістаў, возьмуць удзел спецыяльныя госці, сярод якіх — Тэа, Юзары і IVAN, якія раней прадстаўлялі нашу краіну на міжнародным конкурсе "Еўрабачанне", а таксама самыя яркія канкурсанты цяперашняга нацыянальнага адбору", — распавялі ў НДТРК і дадалі, што вядучымі шоу будуць Вольга Рыжыкава і Тэа. 

Таксама ўпершыню на фінале будзе створаны свой "грын рум" — спецыяльная прастора, дзе фіналісты конкурсу будуць сачыць за ходам галасавання. Выбіраць прадстаўніка на "Еўрабачанні" будуць тэлегледачы і прафесійнае журы.

Парадак выступленняў у фінале нацыянальнага адбору: 1. ІЮЛЬ (Юлія Коренюк); 2. Аляксандра Ткач; 3. Уладзіслаў Курасаў; 4. Група NAVI; 5. ISAAK NIGHTINGALE; 6. KATTIE; 7. NUTEKI; 8. NAPOLI; 9. Мікіта Ходас; 10. Анжаліка Пушнова; 11. Анастасія Шэверэнка; 12. LERMONT x JULIC; 13. Група PROвокация.

Тэмы:
Еўрабачанне-2017 (31)

По теме

Як гэта было: адбор на "Еўрабачанне" ад Беларусі
Тэги:
Еўрабачанне, Беларусь

Галоўныя тэмы