23:25 19 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Мастацкі музей адчыняе Дзіцячую Школу этыкета

© Sputnik / Виктор Толочко
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
910

Адкрывае школу прыгожых манер тэма "размаўляем – усміхаемся", дзе дзеткі ў гульнявой форме навучацца правільна знаёміцца, вывучаць маўленчыя формулы ветлівых зносін.

МІНСК, 21 сту — Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі 29 студзеня ладзіць заняткі Дзіцячай Школы этыкета на тэму "Размаўляем — усміхаемся" для дзетак 8-12 год.

Арганізатары ўпэўненыя, што захапляльная гульня адкрые дзверы любому дзіцяці ў свет прыгожых манер: фанты, ілюстраваныя загадкі, рэбусы і трэнінгі зробяць сваю працу і абудзяць у дзяцей зацікаўленасць да этыкета.

Адкрывае школу прыгожых манер тэма "размаўляем — усміхаемся", дзе дзеткі ў гульнявой форме навучацца правільна знаёміцца, вывучаць маўленчыя формулы ветлівых зносін з аднагодкамі і дарослымі, пазнаюць і абмяркуюць падставы для ветлівай падзякі і прабачэнняў і разгадаюць загадкавыя правілы мабільнага этыкету.

Для ўдзелу неабходна папярэдне запісацца па тэлефоне: 8 (017) 220 22 87.

Пачатак заняткаў а 14 гадзіне.

Уваход на мерапрыемства па квітку ў музей.

По теме

Дзеці - удзельнікі хора шчасліва вярнуліся дамоў пасля ДТЗ у Пскове
Тэги:
музей, школы, дзеці, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы