11:45 17 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
6 0 0

Хто выступіць на міжнародным фестывалі ад імя беларусаў – выявіць конкурс.

МІНСК, 7 лют — Sputnik. Мінскі міжнародны фестываль цыркавога мастацтва пройдзе з 21 па 24 верасня, паведамляецца на сайце "Белдзяржцырка". Там жа прымаюцца заяўкі на ўдзел у фествалі. Выступіць змогуць прадстаўнікі самых розных цыркавых жанраў: эквілібрысты, жанглёры, акрабаты, паветраныя гімнасты і дрэсіроўшчыкі жывёл. Ну а хто будзе прадстаўляць на міжнародным фестывалі Беларусь, стане вядома пасля правядзення адпаведнага конкурсу.  

Паралельна кіраўніцтвам "Белдзяржцырка" вядуцца перамовы з рознымі краінамі.

А вось журы, мяркуецца, будзе як прафесійнае, так і грамадскае. Задача апошняга — ацаніць шоў вачыма звычайнага гледача. Таму і акрамя звычайных прызоў, якія будуць прысуджаны за цыркавое майстэрства, будзе яшчэ і прыз глядацкіх сімпатый.

Золата, срэбра і бронзу атрымаюць і сольныя выканаўцы, і артысты, якiя выконваюць групавыя практыкаванні.

Тэги:
Беларускі дзяржаўны цырк, Беларусь

Галоўныя тэмы