22:19 20 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Новы тлумачальны: больш 65 тысяч слоў

© Фото: Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
3740

Аднатомнік дае не толькі тлумачэнне слоў, але таксама з'яўляецца нарматыўным даведнікам па арфаграфіі, арфаэпіі, граматыцы.

МІНСК, 21 лют — Sputnik. Новы "Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы" прэзентуюць 22 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Аднатомны "Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы" падрыхтаваны лексікографамі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа пад навуковай рэдакцыяй кандыдата філалагічных навук, дацэнта І. Л. Капылова. Слоўнік выйшаў у свет у выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі".

Папярэдні "Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы" адлюстроўваў асноўнае лексічнае багацце беларускай мовы 1980 — 1990-х гадоў і "састарэў". За апошнія дзесяцігоддзі слоўнікавы склад беларускай мовы значна папоўніўся новымі словамі, якія не былі зафіксаваныя ў тлумачальны слоўнік.

Аднатомнік змяшчае больш за 65 тысяч слоў і дае не толькі тлумачэнне іх значэнняў, але таксама з'яўляецца нарматыўным даведнікам па арфаграфіі, націску, словазмяненні, словазлучэнні і граматычнай характарыстыцы.

У слоўнік унесены змены ў напісанне слоў згодна з прынятым у 2008 годзе законам Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі". Ён прызначаны як для спецыялістаў-мовазнаўцаў, так і для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца беларускай мовай.

По теме

Мінадукацыі абмяркоўвае пашырэнне выкарыстання беларускай мовы
Новая граматыка беларускай мовы адлюстроўвае яе сучасны стан
Нацыянальны корпус беларускай мовы хутка будзе прэзентаваны
Навукоўцы рыхтуюць новую акадэмічную граматыку беларускай мовы
Тэги:
Слоўнікі, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы