22:06 29 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.41
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання (39)
6920

Пачуць слова Скарыны можна будзе на ўзбекскай, італьянскай, англійскай, французскай, вьетнамскай і іншых мовах. Таксама падчас імпрэзы будуць зачытвацца творы беларускіх аўтараў, прысвечаныя першадрукару.

МІНСК, 12 кра — Sputnik. У Гродна 13 красавіка ў абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага ў Новым замку пройдзе акцыя "Чытаем разам", паведамляе сайт Гродненскага аблвыканкама.

"Вядомыя гродзенцы, студэнты, вучні і ўсе жадаючыя змогуць дакрануцца да творчай спадчыны Скарыны", — гаворыцца ў паведамленні.

Прапанавана чытаць тэкст аўтарства Францыска Скарыны са збору бібліятэкі, які ўтрымлівае кнігу, што змяшчае вядомую прадмову да "Кнігі Юдзіф", перакладзеную на некалькі дзясяткаў моў свету.

Студэнты-замежнікі ГрДУ імя Янкі Купалы выступілі з ініцыятывай прачытаць знакамітыя радкі "Як звяры, што блукаюць у пушчы, ад нараджэння ведаюць сховы свае…" на замежных мовах.

Пачуць слова Скарыны можна будзе на ўзбекскай, італьянскай, англійскай, французскай, вьетнамскай і іншых мовах. Таксама падчас імпрэзы будуць зачытвацца творы беларускіх аўтараў, прысвечаныя першадрукару.

Тэмы:
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання (39)

По теме

500-годдзе беларусскага кнігадрукавання
Тэги:
гісторыя, кніга, Францыск Скарына, Гродна

Галоўныя тэмы