23:13 17 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Фестываль Камяніца-2016

Фестываль бытавых танцаў "Квецень у стылі этна" адбудзецца 30 красавіка

© Фото: Юлія Хвошч
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1530

На фестывалі можна будзе даведацца, што такое бытавыя танцы і паўдзельнічаць у кулінарным шоу "Нацыянальнае ноу-хау".

МІНСК, 16 кра — Sputnik. Фестываль пройдзе 30 красавіка на Аўгустоўскім канале ў Гродзенскім раёне, дзе сваё майстэрства валодання танцам прадэманструюць удзельнікі аматарскіх калектываў з усёй Гродзеншчыны.

Асноўныя мэты мерапрыемства — падтрымка і захаванне мясцовай танцавальнай культуры, пашырэнне культурных сувязяў і развіццё турызму.

"На фестывалі можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класах па бытавых танцах, якія правядуць фальклорныя калектывы Гродзенскай вобласці і раёна", — распавялі арганізатары мерапрыемства.

Яны таксама дадалі, што цягам усяго дня будуць працаваць дзіцячыя атракцыёны і святочны кірмаш. Наведвальнікаў таксама чакае выстава-кірмаш дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Беларускі каларыт" з прэзентацыямі і майстар-класамі ад народных рамеснікаў.

Клубныя ўстановы Гродзенскага раёна запросяць гасцей на падворак "Прадмесце прысмакаў" з выставай-продажам страў беларускай нацыянальнай кухні. Тут можна будзе паўдзельнічаць у кулінарным шоу "Нацыянальнае ноу-хау", дзе кожны жадаючы зможа прыгатаваць традыцыйныя стравы па сучасных тэхналогіях.

У межах фестывалю адбудзецца займальны бібліяквэст "Аўгустоўскі карагод", дзе юныя госці змогуць пазнаёміцца з гісторыяй, флорай і фаунай Аўгустоўскага канала. Дзеці будуць вырашаць займальныя галаваломкі, адгадваць кодавыя фразы, выкарыстоўваючы розныя падказкі.

Сярод гледачоў і гасцей фестывалю пройдзе конкурс на лепшы нацыянальны касцюм "Вышыванка".

Кульмінацыяй мерапрыемства стане танцавальны флэшмоб па-беларуску "Полька беларуская". 

Тэги:
Нацыянальная кухня, Фестываль, Нацыянальная культура, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы