09:53 07 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
Свята беларускай культуры "Вытокі" (5)
6230

Падчас свята на тэрыторыі Верхняга горада таксама будуць гатаваць стравы беларускай нацыянальнай кухні і знаёміць з традыцыйнымі рамёствамі.

МІНСК, 26 кра — Sputnik. Летні музычна-турыстычны сезон у Верхнім горадзе пачнецца са свята беларускай культуры "Вытокі" 30 красавіка, паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінгарвыканкама.

Урачыстае адкрыццё пройдзе на плошчы Свабоды ў 13:00. У сталіцу з усёй краіны прыедуць больш за 200 майстроў народнай творчасці і рамеснікаў. На сцэне ля канцэртнай залы "Верхні горад" на працягу дня будуць выступаць народны ансамбль "Вязынка", ансамбль народнай песні "Церніца", Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны харэаграфічны ансамбль "Харошкі" (з 20:00 да 22:00).

У Карэтным дворыку (вул. Кірыла і Мяфодзія, 8) музыкант, саліст гурта Vyraj Сяргей Доўгушаў правядзе "спеўны сход", куды любы чалавек можа прыйсці, каб навучыцца спяваць беларускія народныя песні: з 15:00 да 16:00 — майстар-клас па тэхніках спеваў, з 16:00 да 17:00 — жаночае спевы з калектывам "Мярэжа", з 17:00 да 18:00 удзельнікі разам з музыкам Паўлам Бортнікам вывучаць творы Станіслава Манюшкі і Міхаіла Клеафаса Агінскага, з 20:00 да 21:00 — мужчынскія спевы з калектывам "Рада", з 21:00 да 22:00 усім прапануюць развучваць застольныя песні.

Падчам свята на тэрыторыі Верхняга горада таксама будуць гатаваць стравы беларускай нацыянальнай кухні і знаёміць з традыцыйнымі рамёствамі.

Тэмы:
Свята беларускай культуры "Вытокі" (5)
Тэги:
Фестываль, Мінгарвыканкам, Станіслаў Манюшка, Міхал Клеафас Агінскі, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы