09:47 28 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Мінск старажытны - 2015, архіўнае фота

Начны штурм Гальшанскага замка ўбачаць госці сярэдневечнага фэсту

© Sputnik/ Дзмітрый Карлюк
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
Летнія фестывалі Беларусі-2017 (9)
1610

Гальшаны ў гэтым годзе адзначаюць 595-годдзе ўступлення ў шлюб князёўны Соф'і Гальшанскай і караля Польшчы Ягайлы.

МІНСК, 19 мая — Sputnik. Сведкамі начнога штурму Гальшанскага замка стануць госці фестывалю сярэднявечнай культуры, які пройдзе 20 мая, паведамілі ў Гродзенскім аблвыканкаме.

Гальшаны ў гэтым годзе адзначаюць 595-годдзе ўступлення ў шлюб князёўны Соф'і Гальшанскай і караля Польшчы Ягайлы. Менавіта гэта гістарычная падзея паклала пачатак каралеўскай дынастыі Ягелонаў.

Фестываль пачнецца з мерапрыемства каля мемарыяльнага знака, прысвечанага Соф'і Гальшанскай. Пасля гэтага распачнецца тэатралізаванае шэсце да руінаў Гальшанскага замка.

Вулічны тэатр "Вір" прадставіць на суд гледачоў незвычайны спектакль "Юр'е і Цмок". Таксама яны змогуць паўдзельнічаць у майстар-класе па хаджэнні на хадулях. Танцавальны калектыў Soleil правядзе майстар-клас па сярэднявечных танцах.

Увечары ўсіх чакае музычная імпрэза вядомых гуртоў сярэднявечнай беларускай музыкі "Восьмыдзень", Hardwood і Cad Goddeu, а таксама гурта "Стары Ольса".

Конна-спартыўны клуб "Залатая шпора" з Мінскай вобласці прадставіць тэатралізаванае коннае шоу "Крылатыя Ваяры Вялікага княства Літоўскага".

Упершыню будуць арганізаваны начны штурм крэпасці і феерверк.

Тэмы:
Летнія фестывалі Беларусі-2017 (9)
Тэги:
Гістарычная рэканструкцыя, Фестываль, Гродзенскі аблвыканкам, Гродзенская вобласць
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы