11:53 22 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.20
Vuraj заспявае Літо ў Купалаўскім

Vuraj заспявае "Літо" ў Купалаўскім

© Photo : Гурт Vuraj
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
3920

Купалаўскі тэатр стане пляцоўкай для вялікага сольнага канцэрта гурта Vuraj з новай праграмай песень Палесся.

МІНСК, 22 мая — Sputnik. Музычны гурт Vuraj 20 чэрвеня прадставіць на сцэне Купалаўскага тэатра новую музычную праграму "Літо".

Саліст гурта Сяржук Доўгушаў распавёў, што "ў Купалаўскім усіх чакае вялікі сольны канцэрт і прэзентацыя новай праграмы. Гэта будзе па-свойму ўнікальны канцэрт — там будзе тэатральная сцэна, і святло, і гук там іншыя".

Раней Vuraj выступаў толькі ў клубах і на аткрытых пляцоўках.

"Наш кантрабасіст працуе ў Купалаўскім тэатры, і ад яго прыйшла цікавая прапанова. І мы вырашылі зладзіць канцэрт менавіта ў тэатры", — патлумачыў выбар пляцоўкі Сяржук Доўгушаў.

Паводле яго словаў, слухачоў чакае прэзентацыя новай палескай праграмы, матэрыялы для якой збіраліся ў этнаграфічных экспедыцыях цягам чатырох апошніх год.

Песні да новай праграмы збіраліся ў экспедыцыях на Палессі
© Photo : Гурт Vuraj
Песні да новай праграмы збіраліся ў экспедыцыях на Палессі

"Мы прэзентуем песні Палесся. Гэта творы, якія пабудаваны на аснове палескіх песень. Там і гучанне новае. Праграма "Літо" перадасць адметнасць мовы — там кожная песня на спяваецца сваёй дыялектнай мове. Гэта такая асобная палеская мікрамова, яна вельмі каштоўная", — падкрэсліў саліст гурта.

Ён адзначыў, што назва праграмы зразумелая кожнаму палешуку. Літо — гэта характэрны і вельмі цікавы жанр песень на Палессі.

Тэги:
Vuraj, Палессе, этнаграфія, канцэрт, Музыка, Купалаўскі тэатр, Сяржук Доўгушаў, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы