21:51 08 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
14421

Удзельнікі фестывалю будуць запускаць паветраных змеяў уласнай або фабрычнай вытворчасці, радыёкіраваныя мадэлі верталётаў.

МІНСК, 26 мая — Sputnik. У Гомелі 27 мая ўдзельнікі гарадскога фестывалю "Паветраплаванне-2017" запусцяць у неба каля 100 паветраных змеяў, паведамілі ў прэс-службе Гомельскага аблвыканкама.

Удзельнікі фестывалю будуць запускаць паветраных змеяў уласнай або фабрычнай вытворчасці, радыёкіраваныя мадэлі верталётаў на трох пляцоўках у горадзе.

Акрамя таго, спецыялісты прадэманструюць складаныя мадэлі паветраных судоў і раскажуць, дзе іх можна навучыцца вырабляць.

Мэты мерапрыемства — папулярызацыя тэхнічнай творчасці і спартыўна-тэхнічных відаў спорту, узаемадзеянне паміж установамі адукацыі і сем'ямі ў арганізацыі выхаваўчага працэсу, прапаганда карыснага і культурнага вольнага часу, здаровага ладу жыцця.

Тэги:
паветраны змей, Авіямадэлі, Фестываль, Гомельскі аблвыканкам, Гомель, Беларусь

Галоўныя тэмы