18:40 26 чэрвеня 2017
«Радыё Sputnik»
Беларускі асілак Кірыл Шымко

Беларускі асілак Кірыл Шымко зладзіць фестываль на беразе Іслачы

© Sputnik / Виктор Толочко
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1120

Забаўляльная праграма прадугледжвае як дыскатэкі і выступленні кавер-бэндаў, так і розныя атракцыёны і забавы, уключаючы сілавыя.

МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса, беларускі асілак Кірыл Шымко рыхтуе "Фестываль здароўя" на беразе ракі Іслач, які пройдзе 21-22 ліпеня, паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

Беларускі асілак Шымко ўтрымаў на зямлі два самалёты, якія імкнуліся ў паветра
© Sputnik/ Виктор Толочко, Елена Васильева

"Кірыл Шымко запрашае ўсіх на грандыёзнае мерапрыемства, якое пройдзе 21, 22 ліпеня на беразе ракі Іслач за 35 км ад Мінска ў гродзенскім напрамку", — гаворыцца ў паведамленні.

Арганізатары абяцаюць шырокую забаўляльную праграму, уключаючы розныя атракцыёны, экстрэмальныя забавы і незвычайныя актыўнасці як для дарослых, так і для дзяцей.

На фестывалі будзе прысутнічаць і сілавая частка, у прыватнасці, жаночы фітнес, турніры па армрэслінгу і многае іншае.

Таксама наведвальнікі змогуць паглядзець на рэтратэхніку і пабываць ва ўнікальным аўтобусе-дыскатэцы. Музычная частка фэсту будзе складацца з выступаў кавер-гуртоў, якія выканаюць хіты канца мінулага стагоддзя, а таксама з начной дыскатэкі.

Уваход на фестываль — па запрашальных або па рэкамендацыі сяброў.

Тэги:
фітнэс, асілак, спорт, Фестываль, Кірыл Шымко, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы