11:17 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Наш Грунвальд-2015

"Кукрыниксы" і Catharsis выступяць на фестывалі "Наш Грунвальд"

© Sputnik/ Дзмітрый Карлюк
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
14630

У канцэрце ў музейным комплексе "Дудуткі" 22 ліпеня таксама возьмуць удзел Gods Tower, "Стары Ольса", Folcore і іншыя.

МІНСК, 5 ліп — Sputnik. Фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Наш Грунвальд" і яго музычны працяг — фестываль "Пір пасля бітвы" пройдуць у музейным комплексе "Дудуткі" 22-23 ліпеня.

Спіс удзельнікаў і кошт квіткоў стаў вядомы толькі за два с паловай тыдні да фестывалю, у сераду 5 ліпеня. Арганізатары цягнулі з абвяшчэннем лайн-апа праз замінкі ў атрыманні гастрольнага пасведчання.

"Мы не размяшчалі інфармацыю пра ўдзельнікаў, паколькі не мелі да сёняшняга дня на руках гастрольнага пасведчання", — распавялі карэспандэнту Sputnik арганізатары фестывалю.

У другой палове дня ў сераду сталі вядомыя гурты, якія будуць прымаць удзел на фестывалі "Пір пасля бітвы" 22 ліпеня:

  • Catharsis (Расія);
  • "Земля легенд" (Расія);
  • Folcore (Беларусь);
  • Gods Tower (Беларусь);
  • "Стары Ольса" (Беларусь);
  • "Кукрыниксы" (Расія);
  • Folcore (Беларусь);
  • Кацярына Ваданосава (Беларусь).

Таксама сёння стаў вядомы і кошт уваходных квіткоў на фестываль:

  • 22 ліпеня — 24 рублі (дарослы), 10 рублёў (дзіцячы);
  • 23 ліпеня — 18 рублёў (дарослы), 8 рублёў (дзіцячы);
  • На два дні — 35 рублёў (дарослы), 15 рублёў (дзіцячы).

Фестываль "Наш Грунвальд" прымеркаваны да падзей 1410 года і пройдзе 22-23 ліпеня ў музейным комплексе "Дудуткі" ў 9 раз. Традыцыйна фестываль будзе складацца з гістарычнай і музычнай частак — гледачы ўбачаць гістарычную рэканструкцыю Грундвальдскай бітвы і выступленні рок- і фолк-гуртоў Беларусі і бліжэйшага замежжа.

Для гасцей таксама будзе працаваць горад майстроў і інтэрактыўныя пляцоўкі.

По теме

Фестываль "Наш Грунвальд" прайшоў у музейным комплексе "Дудуткі"
Як прайшоў фестываль “Наш Грунвальд-2015”
Тэги:
Фестываль, Наш Грунвальд, Gods Tower, Музейны комплекс "Дудуткі", Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы