17:39 20 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Свежанадрукаваныя старонкі скарынаўскай Бібліі

У Мінску пройдзе выстава, прысвечаная постацям Лютэра і Скарыны

© Sputnik / Виктор Толочко
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання (31)
4510

Свае творы, прысвечаныя беларускаму асветніку, прадставіць Ала Губарэвіч, якая працуе ў тэхніцы габелена.

МІНСК, 11 ліп — Sputnik. У мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай 500-годдзю Рэфармацыі і беларускага кнігадрукавання, паведамілі Sputnik у нямецкай амбасадзе.

"500 гадоў таму Францыск Скарына надрукаваў першыя беларускія кнігі і тым самым надаў пачатак беларускаму кнігадрукаванню. Марцін Лютэр, у сваю чаргу, 500 гадоў таму размясціў свае 95 Тэзісаў на дзвярах Замкавай царквы ў нямецкім горадзе Вітэнберг. Яго 95 Тэзісаў — гэта разважанне пра сумленне, пра чалавека, пра ўнутраную свабоду асобы", — распавялі ў прэс-службе дыпмісіі.

Выстава распавядае не толькі пра жыццёвы шлях Марціна Лютэра — тэолага, пісьменніка, заснавальніка лютэранскай (пратэстанцкай) царквы, чалавека, які пераклаў Біблію з лацінскай мовы на нямецкую, але і пра час, у які ён жыў, а таксама пра Рэфармацыю ў цэлым.

Выдадзены тыпаграфскім спосабам звод Тэзісаў быў уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА разам з 13 іншымі дакументамі Лютэра.

У адным шэрагу з Марцінам Лютэрам стаіць Францыск Скарына — адзін з найбуйнейшых гістарычных дзеячоў, усходнеславянскі першадрукар, філосаф-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, перакладчык са стараславянскай на беларускую мову кніг Бібліі і іх  выдавец.

Свае творы, прысвечаныя беларускаму асветніку, прадставіць Ала Губарэвіч, якая працуе ў тэхніцы габелена.

Дзе: Кастрычніцкая плошча 1.

Калі: 17 ліпеня а 17-ай гадзіне.

Выстава працуе да 25 ліпеня.  

Тэмы:
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання (31)

По теме

Францыск Скарына ніколі не насіў вусы
Культуролаг распавёў, ці насіў Францыск Скарына вусы
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання
Тэги:
выстава, Марцін Лютэр, Францыск Скарына, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы