21:55 02 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
Лідскі міжнародны байк-фестываль - 2017 (7)
4420

На традыцыйным Міжнародным лідскім байк-фестывалі гледачоў чакаюць конкурсы, фаер-шоу, лазарнае шоу, вялікая канцэртная праграма на дзвюх сцэнах.

МІНСК, 2 жні — Sputnik. XI Міжнародны лідскі байк-фестываль пройдзе ў а.л. "Бярозка" ў вёсцы Белагруда (Лідскі раён) 25-27 жніўня. Сёлета ў праграме фестывалю чакаецца шэраг новаўвядзенняў, распавялі арганізатары фестывалю.

Лайн-ап Лідскага байк-фэста сёлета не саступае юбілейнаму леташняму фестывалю. Так, у праграме заяўлены "Бригадный подряд", "Дай дарогу!", "Крамбамбуля", Все_Crazy, Brutto, TT-34, FolCore і шэраг іншых калектываў.

"Сёлета на фестывалі будуць працаваць дзве сцэны, на другой мы правядзем шэраг конкурсаў, таксама там будуць выступаць музыкі, якіх проста фізічна нельга ўціснуць у межы галоўнай праз насычаны лайн-ап", — распавёў арганізатар фестывалю Аляксандр Лычкоўскі.

Ён таксама адзначыў, што сёлета пляцоўка фестывалю будзе засеяна травой, і клубы пылу не будуць дакучаць наведвальнікам, як у мінулыя гады. Таксама будзе пашырана колькасць фудкортаў (некалькі кропак будуць усталяваны нават у намётавым гарадку), умывальнікаў і біапрыбіральняў.

Пір пасля бітвы: Кукрыниксы выступілі ў Дудутках
© Sputnik Юлія Хвочш / Аляксандр Шурмелёў

"Сёлета другая сцэна будзе перабудавана, павялічана ў памерах, там будзе ўсталяваны добры апарат", — распавялі арганізатары.

Госці фестывалю змогуць пракаціцца на верталёце і павертаным шары і ўзяць удзел у традыцыйных для фестывалю мерапрыемствах — розыгрышу матацыклу з гадавым запасам тушонкі і дабрачынным аукцыёне ў дапамогу Лідскаму сацыяльнаму прытулку. У другі фестывальны дзень адбудзецца вялікі мота-парад па горадзе Ліда.

На тэрыторыі фестывалю кругласутачна будзе працаваць ахоўная стаянка для матацыклаў.

З падрабязнай праграмай XI Лідскага байк-фестывалю можна пазнаёміцца па спасылцы.  

ХІ Міжнародны лідскі байк-фестываль пройдзе 25-27 жніўня ў 15 км ад Ліды (в. Белагруда); кошт квіткоў — 30 рублёў; дзецям да 14 гадоў, дзяўчынам-кіроўцам з правамі катэгорыі А ці А1, а таксама ўдзельнікам ВАВ, інвалідам І-ІІ груп — уваход вольны. 

Глядзіце таксама фота з Лідскага байк-фестывалю-2015 — >>

Глядзіце таксама відэа з Лідскага юбілейнага байк-фестывалю-2016 — >>

Тэмы:
Лідскі міжнародны байк-фестываль - 2017 (7)
Тэги:
Лідскі байк-фестываль, Крамбамбуля (гурт), BRUTTO, Лідскі раён

Галоўныя тэмы