МІНСК, 16 жні — Sputnik. Чацвёрты фестываль урбан-арта Vulica Brasil стартуе 17 жніўня, паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінгарвыканкама.
Па словах арганізатараў фестывалю, у гэтым годзе запланаваны новыя ўрбаністычныя пераўтварэнні вуліцы Кастрычніцкай. Там створаць муралы і скульптуры, арганізуюць месцы для паасобнага збору смецця і зялёныя зоны, адкрыюць праход паміж Кастрычніцкай і ракой Свіслаччу, падзеляць вуліцу на дзіцячую, спартыўную і танцавальную зоны падчас закрыцця фестывалю.
Фестываль будзе доўжыцца 18 дней і ў ім прымуць удзел 25 мастакоў, якія займаюцца графіці. Яны будуць працаваць над стварэннем экалагічна ўстойлівай і інавацыйнай гарадской прасторы.
У рамках фестывалю адбудуцца творчыя сустрэчы з мастакамі, архітэктарамі і ўрбаністамі, паказ фільма Street River і гутарка з яго рэжысёрамі і героямі, а таксама іншыя цікавыя мерапрыемствы.