07:58 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Выканаўцы народнай песні на фестывалі Камяніца-2016

Фестываль "Камяніца" абвясціў поўную праграму

© Sputnik/ Юлия Хвощ
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
3310

Падчас фестывалю будуць працаваць выставы "Традыцыйныя музычныя інструменты", таксама можна будзе пазнаёміцца з творчасцю экспазіцыі мастакоў Васіля Пішкуна, Ганны Сілівончык, Алеся Шатэрніка.

МІНСК, 14 вер — Sputnik. 16 верасня ў 12:00 пад Мінскам стартуе дзявяты фестываль "Камяніца", хэдлайнерамі якога будуць Onuka (Украіна), Theodor Bastard (Расія), Shuma (Беларусь), распавялі арганізатары фестывалю.

Музычную праграму "Камяніцы" ў 12:00 распачне малая сцэна, прысвечаная аўтэнтычнаму беларускаму фальклору. Першым выступіць ансамбль "Рада", далей Патрыцыя Свіціна, "Мярэжа", "Горынь". Малая сцэна скончыць працу ў 17:30.

Галоўная сцэна адчыніцца ў 13:00 выступам фолк-гурта "Варган". Працягнуць праграму "Нагуаль", The Doox (Украіна), Shaman Jungle. Пасля гэтага найдыйдзе чарга хэдлайнераў: Theodor Bastard (Расія), Onuka (Украіна) ды Shuma (Беларусь). Выступы завершацца ў 22:00.

Акрамя гэтага аматараў аўтэнтычнага фальклору ў 15:00 у царкве чакае канцэрт "Аўтэнтычныя спевы Палесся", у якім возьмуць удзел два ансамблі сапраўдных бабуль з поўдня Беларусі. Наймалодшай удзельніцы програмы 63 гады, найстарэйшай — 80 год.

А ў 18:00 на галоўнай сцэне адбудзецца адзін з галоўных момантаў фестывалю. Разам з праектам "Спеўны сход" і вакалістам Vuraj Сяргеем Доўгушавым усе прысутныя заспяваюць некалькі традыцыйных беларускіх песень.

Таксама на фестывалі будзе працаваць кірмаш і рознага кшталту забавы. Фестывальны кірмаш пачне працу ў 12:00. У ім возьмуць удзел больш за 50 народных майстроў, якія ствараюць рэчы ўласнымі рукамі. Гледачоў чакаюць майстар-класы ад ганчароў, кавалёў, ткачоў, а таксама шмат кропак з гатовай прадукцыяй.

Onuka
© Фото: страница Onuka на Facebook

На забаўляльных пляцоўках можна ўзяць удзел у народных гульнях (лапта, рыбак, пекар, пальчатка), народных танцах, пакатацца на квадрацыклах і конях ці адправіцца ў авіападарожжа над музеем на мотадэльтаплане.

Для дзяцей створана адмысловая праграма — майстар-класы па пляценні з саломы, лепцы з гліны, маляванні, а таксама шоу мыльных бурбалак, гульні з саломай, кантактны заапарк, тэлескопы і інш.

Падчас фестывалю будуць працаваць выставы "Традыцыйныя музычныя інструменты", "Вясельныя строі маладога і маладой". Таксама можна будзе пазнаёміцца з творчасцю экспазіцыі мастакоў Васіля Пішкуна, Ганны Сілівончык, Алеся Шатэрніка.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы