03:05 20 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Выстава капялюшыкаў, архіўнае фота

У Мінску пройдзе капялюшны вернісаж

© Sputnik/ Алексей Даничев
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
4110

Наведвальнікам экспазіцыі прапаноўваюць паўдзельнічаць у конкурсе на лепшае #селфішляпныйвернісаж# і атрымаць прыз.

МІНСК, 14 ліс — Sputnik. Штогадовая выстава жаночых капялюшыкаў і аксесуараў дызайнераў з Беларусі і блізкага замежжа адкрыецца 15 лістапада ў Мінску, паведамілі Sputnik у Музеі гісторыі беларускага кіно.

На выставе прадстаўлены работы каля 30 удзельніц. Прычым не толькі майстроў капялюшнай справы. Больш разнастайнай экспазіцыю робяць карціны, лялькі і аксэсуары ў выглядзе жаночых упрыгожванняў, пальчатак і сумачак, вырабленыя ўручную.

"Дызайнер адзення з Брэста Таня Тур дэманструе некалькі "лукаў" са сваёй калекцыі, дапоўненых галаўнымі ўборамі і брошкамі. Гэты аўтар адрозніваецца сваім поглядам на моду, у яе уборах шмат дэталяў, выкананых уручную", — дадалі ў музеі.

Наведвальнікам экспазіцыі прапаноўваюць паўдзельнічаць у конкурсе на лепшае #селфішляпныйвернісаж# і атрымаць прыз. Сваю інфармацыю ўдзельнікі могуць размясціць на прасторах інтэрнэта, не забываючыся на адмысловы хаштэг.

"Масквічка Наталля Барысава, шматгадовы прызёр міжнароднага фестывалю ў горадзе Кассад (Францыі) і афіцыйны прадстаўнік гэтага фестывалю ў Маскве, паказвае калекцыю вінтажных капялюшыкаў, а таксама сустрэнецца з прыхільнікамі гэтага цудоўнага аксэсуара 18 лістапада ў 14 гадзін непасрэдна ў выставачнай зале", — распавялі арганізатары.

Абвяшчэнне пераможцаў конкурсаў адбудзецца 2 снежня ў 15 гадзін.

По теме

Танцы і мадэлі plus-size: што паказала Італія на "Тыдні моды"
Тэги:
шляпка, мода, выставка, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы