20:15 22 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.42
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
5720

Ратавальнікі пакажуць гледачам спектакль пра бяспеку па матывах "Паўлінкі" Янкі Купалы.

МІНСК, 28 ліс — Sputnik. На сцэне Гомельскага абласнога драмтэатра сёння адбудзецца прэм'ера музычнай тэатралізаванай пастаноўкі, стваральнікамі і акцёрамі якой сталі пажарныя-выратавальнікі, паведамілі ў прэс-службе Гомельскага аблвыканкама.

Свята да Дня пажарнай службы: парад, канцэрт і юныя ратавальнікі
© Sputnik Вера Дашкевич, Сергей Пушкин Праздник ко Дню пожарной службы: парад, плац-концерт и испытания для юных спасателей

Ратавальнікі пакажуць гледачам спектакль пра бяспеку па матывах "Паўлінкі" Янкі Купалы. Гэта сумесная творчая праца Рагачоўскіх ратавальнікаў з народным тэатрам Рагачоўскага гарадскога дома культуры.

Пастаноўка з'явілася ў ходзе рэалізацыі прафілактычнага праекта, ініцыяванага МНС Беларусі на пачатку 2017 года. Тады было прапанавана правесці конкурс на лепшую музычную тэатралізаваную пастаноўку на тэму бяспекі жыццядзейнасці, аўтарамі і акцёрамі якой будуць работнікі МНС. Мэта праекта — у новай неардынарнай форме навучаць насельніцтва краіны правілам бяспекі.

У конкурсе актыўны ўдзел прынялі ўсе раённыя і гарадскія падраздзяленні МНС. Прайшоўшы адборачныя этапы, лепшай пастаноўкай быў названы спектакль "Паўлінка, або Аб правілах пажарнай бяспекі з беларускім каларытам".

"Камедыя распавядае пра канфлікт Якіма Сарокі са Сцяпанам Кнініцкім і Адольфам Быкоўскім з-за невыканання імі правілаў пажарнай бяспекі пры курэнні ў доме. У п'есе лёгка пераплятаюцца каханне, гумар, беларускі каларыт і правілы пажарнай бяспекі", — распавяла прадстаўнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Марыя Клязовіч.

По теме

МНС Беларусі працытавала "Гражданскую оборону" ў сваім прыкладанні
Тэги:
театр, МНС Беларусі, Гомель, Беларусь

Галоўныя тэмы