У Мінску дзетак будуць частаваць шведскай каляднай кашай

© Sputnik / Виктор ТолочкоКуцця - галоўная страва каляднага стала
Куцця - галоўная страва каляднага стала - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На мерапрыемстве таксама будзе прадстаўлены зборнік аўдыёкніг па творах шведскага пісьменніка Свэна Нурдквіста "Пэтсан і Фіндус".

МІНСК, 12 сне — Sputnik. У Мінску 21 снежня адбудзецца прэзентацыя новай кнігі папулярнага шведскага аўтара Свэна Нурдквіста "Калядная каша" ў перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч, паведамілі Sputnik у прэс-службе Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры - Sputnik Беларусь
"Беларуска-нямецкія Каляды" пройдуць у Мінску

Арганізатары імпрэзы абяцаюць, што ўрывак з кнігі шведскага аўтара прачытае і заспявае свае песні для дзетак Зміцер Вайцюшкевіч.

"Сустрэча адбудзецца ў фармаце вясёлага свята для дзетак і іх бацькоў. Будзем разам частавацца сапраўднай шведскай каляднай кашай, піць какаву, слухаць казку і забаўляцца", — распавялі ў прэс-службе творчага аб'яднання.

На мерапрыемстве таксама будзе прадстаўлены зборнік аўдыёкніг па творах Свэна Нурдквіста "Пэтсан і Фіндус" на трох CD — усе гісторыі вядомага шведскага аўтара (9 кніг) пра прыгоды старога Пэтсана і ягонага катка Фіндуса ў агучцы па-беларуску Ганны Хітрык і Паўла Харланчука.

Дзе: кавярня "Грай" (вул. Інтэрнацыянальная, 33).

Калі: 21 снежня (чацвер) а 17-й гадзіне.

Кошт: уваход вольны.

У Швецыі на Каляды дзеці чакаюць Каляднага Гнома і гатуюць яму адмысловую калядную кашу з рысу і малака. Але гномы, як і Дзеды Марозы, бываюць сапраўднымі і не. Сапраўдных гномаў ніхто не бачыць, але менавіта яны дапамагаюць людзям і ведаюць пра іх усё. Кожныя Каляды гномы вельмі чакаюць свайго каляднага пачастунку. Што можа здарыцца, калі людзі забываюць пачаставаць гномаў каляднай кашай, вы даведаецеся з кнігі Свэна Нурдквіста "Калядная каша".

Стужка навiн
0