13:09 26 мая 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.25
Ноч музеяў, архіўнае фота

Ноч музеяў-2018: што чакае мінчан у гэтым годзе

© Sputnik / Марина Серебрякова
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
2730

Мінскія музеі ўжо апублікавалі сваю праграму на Ноч музеяў, якая ў гэтым годзе пройдзе 19 мая. Самыя цікавыя мерапрыемствы і лакацыі гэтага года - у аглядзе Sputnik.

Нават самы пераборлівы госць зможа абраць забавы пад свой густ — праграма Ночы музеяў з кожным годам становіцца ўсё больш насычанай і рознакаляровай.

Мікс адукацыі, танцаў і музыкі ад Мастацкага

Амаль ва ўсіх музеях мерапрыемствы распачнуцца а 19-й, і Нацыянальны мастацкі музей — не выключэнне. Арганізатары абяцаюць лекцыі, інсталяцыі, перфомансы і шмат музыкі.

Усяго ў гэтую ноч музей аб'яднае 14 пляцовак, сярод якіх — музычная пляцоўка, Колер марской хвалі, Колер Усходу, Пляцоўка эксперыментаў і іншае.

Шмат сюрпрызаў наведвальнікаў чакае менавіта ў асяроддзі музыкаў  - выступяць Dee Tree, Рэспубліка Паліна і спецыяльны госць, імя якога пакуль што не раскрываецца. Вядома толькі, што гэта любімы электронны праект Беларусі.

Акрамя таго, удзельнікі зладзяць 5 харэаграфічных перфомансаў, а сябры музея раскажуць 8 гісторый аб колеры.

Забавы будуць доўжыцца да 2 гадзін ночы.

Тлумачэнні сноў і забаўкі з Вітаўтам у Гістарычным

Нацыянальны гістарычны музей звяртае ўвагу гасцей на тое, што ноч музеяў — трынаццатая, і запрашае дакрануцца да таямніцаў і незвычайных з'яў.

Напрыклад, ілюстрацыі Сальвадора Далі да "Боскай камедыі" Дантэ Аліг'еры перад гледачамі пяройдуць у чалавечыя целы. За невялічкую плату жадаючыя змогуць набыць чароўны сон, сэнс якога патлумачыць вопытны спецыяліст.

Графику Сальвадора Дали показали в Минске
© Sputnik / Алеся Шершнёва
На выставе графікі Сальвадора Далі

Акрамя таго, госці змогуць пагуляць с Вітаўтам і Ягайлам у іх адмысловую гульню і растлумачыць піктаграмы разам з першабытным чалавекам.

Наведаць дворык музея па традыцыі можна будзе бясплатна. Тут выступяць гурты Nite Nite Nite, Combo Colombo, Jingle Band, а пад іх музыку можна будзе набыць падарункі ручной працы і дызайнерскіх майкі Уладзіміра Цэслера, сфатаграфавацца ў тэматычных фотазонах і паласавацца духмянай кавай.

Адмысловую праграму ў гэты дзень падрыхтавалі і ў філіялах музея.

Музей прыроды і экалогіі запрашае паглядзець на жывых цмокаў, Дом-музей 1-га з'езду РСДРП арганізуе косманоч, а Музей гісторыі беларускага кіно ладзіць рэтраперспектыву.

Патанчыць можна будзе у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, а прыгатаваць хлеб па бабуліных рэцэптах — у гасцёўні Уладзіслава Галубка.

Чатыры пляцоўкі для "культурнага абмену" ад Ok16

Культурны інкубатар Ok16 таксама не абмежаваўся адной пляцоўкай — Мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура, галерэя "Арт-Беларусь", Ok16 і Культурны цэнтр КОРПУС.

Па задумцы арганізатараў, кожная пляцоўка адлюстроўвае канцэпцыю "культурнага абмену".

Ok16 запрашае на лекцыі Кірыла Скарыніна, Аляксея Навумчыка і Марыі Калеснікавай.

Музей Азгура будзе працаваць натурально ўсю ноч  - мерапрыемствы тут скончацца а 6-й раніцы 20 мая. Будуць працаваць "Адкрытая майстэрня", праект Cinemascope і пляцоўка FreedomDance.

Культурны цэнтр КОРПУС у гэтую ноч засяродзіць сваю ўвагу на музыцы. Тут выступіць Minsk Improvisers Orchestra, а таксама можна будзе набыць карціны, плакаты, эскізы, фотаздымкі і астатнія асабістыя рэчы ад вядомых #cultHEROES.

АРТ-Минск 2018
© Sputnik / Алеся Шершнёва
Выстава "Арт-Мінск" у Палацы мастацтваў

Галерэя "Арт-Беларусь", якая з'яўляецца адной з асноўных пляцовак фестываля "Арт-Мінск", прапануе шмат чаго цікавага ад праекта Maximalism — лекцыі і музычныя імправізацыі, а таксама выступы Blagodubski, Verasen і Deech.

Усю ноч тут можна будзе наведаць бар гарбаты і творчыя майстэрні, а таксама набыць смачную ежу.

Беларускія настолкі і каліграфія ад Музея гісторыі літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ладзіць уласную "Ноч з чырвонага радка". Мерапрыемствы пачынаюцца а 18-й.

Гасцей запрашаюць паслухаць лекцыю ад выдатнага беларускага каліграфа Аляксея Каваля і паўдзельнічаць у майстар-класе па каліграфіі, атрымаць майстар-клас па танцах пачатку ХІХ стагоддзя, адчуць пульс беларускай літаратуры разам з Народным літаратурным тэатрам "Жывое слова", пагуляць у беларускія настолкі і паслухаць музыку ад рок-гурта ":B:N:".

Акрамя таго, на працягу ночы будзе працаваць дзіцячая пляцоўка і аквагрым.

Вандроўка па Беларусі ад "Краіны Міні"

Самы мініяцюрны музей "Краіна Міні" падрыхтаваў бясплатныя тэматычныя экскурсіі з падарункамі. Яны будуць праходзіць кожныя 45 хвілін, пачынаючы з 19:30.

Акрамя таго, тут можна будзе павандраваць па Беларусі ў акулярах віртуальнай рэальнасці. За адну ноч госці музея змогуць пабываць у знакамітых беларускіх мясцінах і наведаць самыя выбітныя славутасці.

Тэги:
канцэрты, кіно, Перфоманс, выставы, Ноч музеяў, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы