01:19 03 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44

Якія хіты Эдуарда Ханка больш не будуць выконваць беларускія зоркі

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
3920

Кампазітар, народны артыст Беларусі Эдуард Ханок распавёў Sputnik пра свае прэтэнзіі да вядомых выканаўцаў і пра тое, як ідуць справы з захаваннем яго аўтарскіх правоў.

Какие хиты Эдуарда Ханка больше не будут исполнять белорусские звезды

Эдуард Ханок зноў усіх здзівіў: даследчык, пісьменнік, народны артыст Беларусі публічна забараніў выкананне сваіх песень Ядвізе Паплаўскай і Анатолю Ярмоленка. Гаворка ідзе пра такія ўсенародна любімыя хіты, як "Малиновка", "Я у бабушки живу", "Завiруха", "Лягу-прылягу"…

Тэма захавання аўтарскіх правоў на музычныя творы ў апошні час набывае ўсё большую вастрыню і пікантнасць: кампазітары і паэты ўсё гучней заяўляюць пра свае правы на інтэлектуальную ўласнасць — на песні і тэксты твораў, якія любімыя намі ўжо не адно дзесяцігоддзе. У чым прычына нечаканай заявы Эдуарда Ханка?

Беларускі кампазітар Эдуард Ханок з кнігай Кірыла Стаселькі
© Photo : Арганізатараў праекта

Мы запрасілі ў студыю радыё Sputnik Беларусь Эдуарда Ханка і паспрабавалі растлумачыць сітуацыю.

"10 лютага ў Палацы Рэспублікі быў канцэрт памяці Аляксандра Ціхановіча, дзе была дапушчана ўнікальная бестактоўнасць. У зале сядзелі чатыры народных артыста — аўтары песень, напісаных для гэтага дуэта, а таксама жонка народнага артыста СССР Яўгена Глебава. Ні адзін аўтар не быў абвешчаны. Напрыканцы канцэрту зала спявала "Малінаўку", стаяў "пусты" раяль, што ў адносінах да аўтара песні (Ханка — Sputnik), прысутнага ў зале, з'яўляецца поўнай бестактоўнасцю", — распавёў кампазітар.

Эдуард Ханок лічыць, што такі падыход да яго і яго творчасці стаў сістэмай, а ў адказ на яго прапанову заключыць дамову на далейшае выкарыстанне песні "Лягу-прылягу" Анатоль Ярмоленка адказаў, што ў яго таксама добрыя адвакаты.

Аргумэнтацыя аўтара зразумелая, хочацца спадзявацца на мірнае ўрэгуляванне праблемы і магчымасць працягу жыцця песень Эдуарда Ханка ў выкананні любімых артыстаў.

Радыё Sputnik Беларусь гатова даць магчымасць выказаць свой пункт гледжання Ядвізе Паплаўскай і Анатолю Ярмоленка.

Тэги:
Аўтарскія правы, Музыка, Ядвіга Паплаўская, Анатоль Ярмоленка, Эдуард Ханок, Беларусь

Галоўныя тэмы