Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша распавёў радыё Sputnik Беларусь пра раней невядомыя факты з біяграфіі беларускага першадрукара і цікавыя навуковыя адкрыцці апошняга часу.
Скарыназнаўства як навука налічвае ўжо амаль 2 стагоддзі. Нажаль, сёння мы не маем адказу на самыя важныя пытанні з біяграфіі самога Францыска Скарыны, але пераважная большасць дакументаў, прысвечаных першадрукару, ужо адкрыта, і большасць яго кніг глыбока даследавана, адзначае суразмоўца Sputnik.
Часам з'яўляюцца новыя гіпотэзы, знаходзяцца новыя версіі і новыя сведчанні з гісторыі дзейнасці беларускага першадрукара.
"За гэты год завершана вялікае даследванне, прысвечанае выданням Францыска Скарыны, якое паказвае поўную палітру яго выданняў ва ўсіх краінах свету. Нарэшце, самі беларусы ўпершыню вельмі глыбока і дэталёва прааналізавалі ўсю спадчыну Францыска Скарыны", — кажа Суша.
Сёння ў свеце існуюць 519 адзінак асобнікаў — гэта фізічна вядомыя экзэмпляры выданняў Францыска Скарыны. Акрамя таго, беларускія даследчыкі атрымалі лічбавыя копіі гэтых выданняў, і для навуковай супольнасці ёсць магчымасць з імі працаваць.
За апошні час з'явіліся і некаторыя новыя адкрыцці, злучаныя з біяграфіяй першадрукара. Сярод іх і канцэпцыя аб магчымым наведванні Францыскам Скарынам Рыма ў якасці пасланніка караля Даніі.
"Гэтую версію актыўна распрацоўвалі брытанскія і беларускія даследчыкі. Гэтая версія атрымала сваё пацверджанне ў выглядзе цэлага шэрага ўскосных дакументаў", — распавядае Суша.
Не сакрэт, што часам даследванні біяграфіі Францыска Скарыны прыводзяць да з'яўлення вялікай колькасці міфаў. Напрыклад, зусім нядаўна былі агучаныя звесткі аб магчымым пахаванні Францыска Скарыны на тэрыторыі сучаснай Малдовы.
"Мне падаецца, да ўсіх гіпотэз трэба ставіцца сур'езна, якімі б дзіўнымі яны не падаваліся. Іх трэба з навуковага пункту гледжання правяраць. І трэба аналізаваць на падставе рэальных гістарычных крыніц і іншых магчымых доказах, і толькі пасля таго гэтыя гіпотэзы могуць стаць рэальным фактам", — адзначае Суша.
Гутарку з намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесем Сушам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.