04:55 24 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Прафесар Мальдзіс распавядае пра месца пахавання Францыска Скарыны
© Sputnik / Артем Бордовский

Юбілей Адама Мальдзіса: як пачыналася беларусазнаўства

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
2510

Выбітны беларускі навуковец, літаратуразнаўца, гісторык і пісьменнік, "бацька" беларускай культуралогіі Адам Мальдзіс святкуе свой 85-гадовы юбілей.

Многія даследчыкі і прадстаўнікі інтэлігенцыі лічаць Адама Мальдзіса феноменам беларускай навукі і культуры, чалавекам, які распачаў тую навуку, якая сення завецца беларусазнаўствам.

Пра ролю, якую адыграў Адам Мальдзіс у даследванні і вывучэнні беларускай гуманітарнай спадчыны, на радыё Sputnik Беларусь распавёў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.

"Адам Мальдзіс для сучаснага беларусазнаўства, для беларусазнаўчых навуковых даследванняў — гэта сімвалічная асоба і вельмі знакавая. Нездарма даследчыкі і ўвогуле прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі клічуць Адама Мальдзіса чалавекам-акадэміяй, чалавекам-энцыклапедыяй, бо ён сапраўды стаяў ля вытокаў шматлікіх інстытуцый і шматлікіх навуковых ініцыятыў, якія дагэтуль развіваюцца ў нашай краіне", — распавядае Суша. 

Адам Мальдзіс быў заснавальнікам і першым кіраўніком Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і зараз працягвае заставацца яе ганаровым старшыней. Ён узначальваў Скарынаўскі цэнтр, які актыўна займаўся скарынаўскімі даследваннямі на працягу шматлікіх гадоў, ён распачаў шматлікія даследванні ў галіне гісторыі беларускай літаратуры і культуры і нездарма лічыцца пачынальнікам беларускай сучаснай культуралогіі як навукі.

"Адам Мальдзіс фактычна сфарміраваў тое, што мы сення называем беларусазнаўствам, згуртаваў шматлікіх даследчыкаў у Беларусі і за межамі краіны ў цэласную супольнасць. І яшчэ наперадзе, я ведаю, адразу некалькі кніг, якія ён зараз піша. Яшчэ многае нас усіх чакае", — адзначае Суша.

Па словах суразмоўцы, яго асабістае знаёмства з даследваннямі і выданнямі Адама Мальдзіса пачыналася з прац, прысвечаных Уладзіміру Караткевічу, з якім даследчык быў асабіста знаёмы і знаходзіўся ў сяброўскіх стасунках. Гэтыя даследванні і сёння з'яўляюцца ўзорам мемуарнай літаратуры для сучасных літаратуразнаўцаў.

"Адам Мальдзіс быў і застаецца адным з пачынальнікаў і найбольш яркіх даследчыкаў тэматыкі мемуарнай літаратуры. А таксама даследчыкам праблематыкі беларускай культурнай спадчыны за мяжой, ён прааналізаваў архіўныя, музейныя і бібліятэчныя калекцыі шматлікіх краін свету і нам, беларусам, раскрыў, якая багатая наша спадчына", — распавядае Суша.

Інфармацыйнае агенства і радыё Sputnik Беларусь далучаюцца да віншаванняў Адама Іосіфавіча Мальдзіса з юбілеем.

Гутарку з намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесем Сушам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Беларуская літаратура, Даследванні, Культура, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Алесь Суша, Адам Мальдзіс, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы