05:56 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Шэф-рэдактар прадстаўніцтва МИА Россия сегодня у Крыму Таццяна Берагавая
© Sputnik Вячеслав Шарапов

Берагавая: Крым сумуе па беларусах

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1901

Шэф-рэдактар прадстаўніцтва МІА "Россия сегодня" ў Крыме Таццяна Берагавая распавяла радыё Sputnik Беларусь аб тым, якім чынам маглі б вырашыцца лагістычныя праблемы, што перашкаджаюць турыстам з Беларусі дабрацца да паўвострава.

Раней цэлыя пасёлкі ў Крыме спецыялізаваліся на адпачынку беларусаў. Гэта, у асноўным, узбярэжжа каля Еўпаторыі, паколькі, заязджаючы ў Крым, падарожнікам з Беларусі было вельмі зручна ехаць менавіта туды. Аднак у апошні час беларусаў стала істотна менш, распавяла госця радыё Sputnik Беларусь.

"Сумуем па беларусах. Мы сапраўды разумеем, што лагістычныя праблемы ёсць і вам досыць складана да нас дабрацца. І мост тут наўрад ці дапаможа, дапаможа авіяпаведамленне, і мы вельмі спадзяемся на тое, што яно ў нас прамое будзе, будзе нейкі зручны варыянт, як беларусам можна да нас прыляцець", — распавяла Берагавая.

Са слоў суразмоўніцы, беларусы прылятаюць у Крым і цяпер, але іх у разы менш, чым было да 2014 года, таму што беларусы вельмі любілі прыязджаць у Крым на машынах вялікімі сем'ямі і кампаніямі. Цяпер пасёлкі, у якіх раней было шмат беларусаў, шукаюць шлях, як утрымацца на турыстычным рынку, таму што звыклая публіка з'ехала, а расіяне прывыклі адпачываць зусім інакш.

Поўную версію гутаркі з шэф-рэдактарам прадстаўніцтва МІА "Расия сегодня" ў Крыме Таццянай Берагавой слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Радыё Sputnik Беларусь, Россия сегодня, Крым

Галоўныя тэмы