18:37 21 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Мастацтвазнаўца, куратар карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка Аляксандр Зіменка
© Sputnik/ Александр Шурмелев

Зіменка: "Восеньскі салон" знаёміць з мастацтвам "на $1 млн"

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
12910

Мастацтвазнаўца, куратар карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка Аляксандр Зіменка распавёў радыё Sputnik Беларусь аб арт-праекце "Восеньскі салон", які праходзіць у мінскім Палацы мастацтваў.

Арт-праект "Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам" ужо ў трэці раз прадстаўляе жыхарам і гасцям сталіцы аб'ёмную панараму творчасці маладых беларускіх мастакоў. Маштабная экспазіцыя будзе працаваць у Палацы мастацтваў да 6 лістапада. Мастацтвазнаўца Аляксандр Зіменка распавёў радыё Sputnik Беларусь пра асаблівасці і разыначкі праекта ў гэтым годзе.

Восеньскі салон прадставіць экспазіцыю коштам амаль $1 млн
© Sputnik/ Станіслаў Андросік, Сяргей Пушкiн

"У нас упершыню бяруць удзел 14 галерэй не толькі з Мінска, але і з абласцей. У нас будуць госці з Францыі, 8 мастакоў — удзельнікаў знакамітага "Восеньскага салона" ў Парыжы. Усяго прадстаўлены каля 200 мастакоў амаль з шасцю сотнямі твораў, якія сумарна каштуюць каля мільёна долараў", — распавёў Зіменка.

Суразмоўца Sputnik папярэдзіў наведвальнікаў і патэнцыяльных пакупнікоў аб тым, што ў экспазіцыі прадстаўлены работы на любы густ і кашалёк. Кошт твораў вар'іруецца ад 45 долараў да 31 тысячы долараў у эквіваленце.

На "Восеньскім салоне" можна ўбачыць жывапісныя і графічныя работы, фатаграфіі, арт-аб'екты і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Поўную версію размовы з мастацтвазнаўцам Аляксандрам Зіменка слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
современное искусство, искусство, "Восеньскі салон", Аляксандр Зіменка, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы