09:28 07 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47

Гугушвілі: раней выехаць на конкурс Чайкоўскага каштавала палову жыцця

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
1510

Напярэдадні выступу ў Вялікім тэатры Беларусі ў оперы "Паяцы" знакаміты грузінскі тэнар Тэймураз Гугушвілі распавёў Sputnik пра уласныя творчыя сакрэты і шлях на оперную сцэну ў савецкія часы.

Гугушвили: раньше выехать на конкурс Чайковского стоило полжизни

У чацвер, 26 кастрычніка, на сцэне Вялікага тэатра Беларусі знакаміты оперны спявак, народны артыст Грузіі Тэймураз Гугушвілі выканае партыю Каніё ў оперы Руджэра Леанкавала "Паяцы".

Напярэдадні сустрэчы з беларускай публікай "Залаты голас Грузіі" распавёў Sputnik, як ад лірычных партый перайшоў да драматычных, чаму застаўся жыць у роднай Грузіі і як вакальныя дадзеныя могуць адлюстроўваць характар выканаўцы.

"Вы калі-небудзь бачылі злога чалавека, які спяваў бы мякка або з вялікай любоўю? Гэтыя спевы — тое, што ўнутры, яно і выходзіць. А я слухаў вельмі многіх узрушаючых спевакоў розных пакаленняў", — кажа Гугушвілі.

Па словах знакамітага спевака, зараз у маладых выканаўцаў нашмат больш магчымасцяў рэалізаваць сябе, чым было ў яго пакалення ў савецкія часы.

"Пры Савецкім Саюзе з Тбілісі ў Маскву нельга было выехаць проста так. А цяпер куды хочаш — едзь. Калі ласка, на любое праслухоўванне. Тады выехаць на конкурс Чайкоўскага каштавала палову жыцця, а цяпер вялікія магчымасці, і моладзь больш адкрытая, чым маё пакаленне", — распавядае Гугушвілі.

Інтэрв'ю з народным артыстам Грузіі Тэймуразам Гугушвілі напярэдадні выступу ў Вялікім тэатры Беларусі слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

По теме

Як Вітаўт Літву напалохаў
Тэги:
тенор, Большой театр, опера, Нацыянальны акадэмічны вялікі тэатр оперы і балета, Тэймураз Гугушвілі, Грузія, Беларусь

Галоўныя тэмы