02:44 13 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.34
Вядомы мінскі педыятр Дзмітрый Часноў
© Sputnik / Виктор Толочко

Часноў: як распазнаць у дзіцяці небяспечную ротавірусную інфекцыю

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
2530

Як правільна лячыць ротавірус і не дапусціць ускладненняў і ці магчыма цалкам засцерагчы дзіцячы арганізм ад такіх інфекцый, распавядае вядомы мінскі педыятр Дзмітрый Часноў.

Ротавірусную інфекцыю часта называюць "хваробай брудных рук", у большасці выпадкаў яна перадаецца кантактна-побытавым шляхам. Як кажуць спецыялісты, сёння складана сустрэць дзіця старэйшае за тры гады, якое ні разу ў жыцці не хварэла на ротавірусы. Вядомы мінскі педыятр, загадчык прыёмнага аддзялення 3-й дзіцячай бальніцы Мінска Дзмітрый Часноў у студыі радыё Sputnik Беларусь распавядае пра спосабы барацьбы з ротавіруснай інфекцыяй і магчымую прафілактыку.

"Самыя распаўсюджаныя карціны ротавіруса — гэта ваніты, вадкі стул і канкрэтны кішачны таксікоз. Дзіця ніякае, з ліхаманкай, і калі ў першыя суткі не спраўляецца, то дзіця аўтаматам трапляе ў бальніцу ўжо пад нутравенныя ін'екцыі і пад лекавыя прэпараты, таму што дома з гэтым не даць рады", — кажа Часноў.

У той жа час педыятр падкрэслівае: не ўсё, што суправаджаецца ванітамі і тэмпературай, з'яўляецца ротавірусам. Тут трэба прааналізаваць, што магло стаць крыніцай хваробы.

"Гэта рукі, ручкі дзвярныя, той жа грамадскі транспарт. Перадачу паветрана-кропельным шляхам можна тэарэтычна ўявіць, але часцей за ўсё гэта нямытыя гародніна і садавіна, або дзіця праехалася ў грамадскім транспарце і, не памыўшы рукі, аблізала пальцы. Або тата або мама, прыйшоўшы з працы і таксама не памыўшы рукі, паслужылі пераносчыкамі", — адзначае Часноў.

Парады вядомага мінскага педыятра, загадчыка прыёмным аддзялення 3-й дзіцячай бальніцы Мінска Дзмітрыя Часнова слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
педиатрия, ротавирусная инфекция, дети, Дзмітрый Часноў, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы