05:56 18 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.36
  • 100 RUB3.45

Пушкарова: чым унікальны спектакль "Чыгунка" інклюзіўнага тэатра "і"

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
2420

Мастацкі кіраўнік сямейнага інклюзіў-тэатра "і" Ірына Пушкарова распавяла на радыё Sputnik Беларусь аб унікальнай п'есе, якую напісаў адзін з юных акцёраў тэатра, які з'ўляецца аўтыстам.

Паляпшэнне па ўсіх аспектах — камунікатыўнасць, сацыялізацыя, кагнітыўныя функцыі — назіраецца практычна ва ўсіх дзяцей і дарослых з аўтызмам, якія займаюцца ў тэатральных студыях. Сямейны інклюзіў-тэатр "і" спачатку быў хай і не зусім звычайнай, але сямейнай тэатральнай студыяй Ірыны Пушкаровай.

У сямейную тэатральную студыю Ірыны неяк прыйшлі некалькі чалавек з дзецьмі, у якіх было дыягнаставана растройства аўтычнага спектру. І гэтыя "асаблівыя" дзеці ўліліся ў творчы працэс нароўні са звычайнымі студыйцамі. Адным з "асаблівых" апынуўся сын беларускіх літаратараў Валянціна і Веры Жыбуль Кастусь.

"У час падрыхтоўкі да самага першага спектакля, калі яшчэ малявалі дэкарацыі, Кастусь намаляваў нейкі вельмі дзіўны малюнак, падышоў да мяне і пачаў расказваць казку пра чыгунку. Я зразумела, што ў яго ў галаве вельмі сур'ёзны спектакль", — распавяла Пушкарова.

Не паспела прайсці прэм'ера першага спектакля тэатра "Флейта-Чарадзейка", творчы калектыў узяўся за рэалізацыю ідэі Кастуся Жыбуля. У працэсе станаўлення спектакля ўдзельнічалі не толькі педагогі тэатра, але і вядомыя акцёры Ігар Сідорчык і Генадзь Фамін.

Музыку да спектакля напісаў 12-гадовы студыец тэатра Мікіта Лынькоў, эскізы касцюмаў прапанавалі 11-гадовыя Злата Залеская і Аліна Трапянок. Эскізы дэкарацый прыдумаў яшчэ адзін "асаблівы" студыец Максім Лагун. Спектакль пад назвай "Чыгунка" ўжо паспяхова паказаны і ў Мінску, і ў некаторых гарадах Беларусі.

Аповяд Ірыны Пушкаровай пра ўнікальны спектакль інклюзіўнага тэатра "і" слухайце ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
аутизм, театр, спектакль, Ірына Пушкарова, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы