19:24 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Намеснік дырэктара РНПЦ Кардыялогія Аляксандр Пацееў і вядучы супрацоўнік лабараторыі парушэння рытму сэрца РНПЦ Кардыялогія Дзмітрый Ганчарык
© Sputnik / Виктор Толочко

Пацееў і Ганчарык: сэрцу патрэбна аэробная нагрузка

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
2330

Намеснік дырэктара РНПЦ "Кардыялогія" Аляксандр Пацееў і вядучы супрацоўнік лабараторыі парушэння рытму сэрца РНПЦ "Кардыялогія" Дзмітрый Ганчарык распавялі радыё Sputnik Беларусь пра тое, якія нагрузкі патрэбныя сэрцу.

Прынята лічыць, што развіццё многіх захворванняў, у тым ліку і сардэчна-сасудзістай сістэмы, можна папярэдзіць з дапамогай фізічных нагрузак. Аднак тут важна знайсці правільны баланс, паколькі рэгулярнае ператамленне ад фізічных нагрузак правакуе праблемы з сэрцам, у той час як пры правільнай нагрузцы на арганізм сэрца працуе больш паўнавартасна.

"Для сэрца спакой не патрэбны, для сэрца патрэбна фізічная актыўнасць. Прычым не ўся фізічная актыўнасць, не штанга або гіра, а аэробная фізічная нагрузка. Гэта плаванне, хуткая хада, бег, веласпорт. Фізічная актыўнасць і трэніраванасць — гэта тое, што на самой справе трэба сэрцу", — кажа Пацееў.

Спецыялісты рэкамендуюць дазаваць фізічныя нагрузкі ў залежнасці ад узросту чалавека і яго стану здароўя. І прывыкаць да такой сістэмы, натуральна, лепш у маладым узросце.

"Моладзь можна больш матываваць і стварыць у іх жаданне быць здаровым на будучыню, захаваць сябе так, каб жыць шчасліва і дасягаць нейкіх вышынь. У больш старэйшага пакалення ўжо сфармаваныя жыццёвыя стэрэатыпы, з імі працаваць значна складаней. Як з імі працаваць — гэта пытанне і сацыяльнай рэкламы, і растлумачальнай працы лекараў для таго, каб іх матываваць", — адзначае Ганчарык.

Увесь пералік рэкамендацый намесніка дырэктара РНПЦ "Кардыялогія" Аляксандра Пацеева і вядучага супрацоўніка лабараторыі парушэння рытму сэрца РНПЦ "Кардыялогія" Дзмітрыя Ганчарыка слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

По теме

Часноў: колькі часу дзецям і дарослым можна сядзець за камп'ютарам
Тэги:
советы кардиолога, болезни сердца, РНПЦ "Кардыялогія", Дзмітрый Ганчарык, Аляксандр Пацееў, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы