16:26 19 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.23

Сурскі: прыладзіўшы лямпачку да кансервавай банкі, атрымаем арт-аб'ект

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
2910

Свяцільні як арт-аб'екты, створаныя з усяго, што пад руку патрапіцца, прадстаўлены на трэцяй па ліку выставе-біенале "Лiхтарт" у галерэі Беларускага саюза дызайнераў.

У галерэі Беларускага саюза дызайнераў да канца снежня працягваецца выстава-біенале "Лiхтарт", прысвечаная святлу "ў прыкладным і філасофскім сэнсах". Прынамсі, так кажуць пра экспазіцыю самі яе стваральнікі.

Відэафакт: выстава скульптуры Шлях развагі адкрылася ў Мінску
© Sputnik Станислав Андросик, Сергей Пушкин, Александр Шурмелев

Вядомы беларускі мастак і дызайнер, старшыня Беларускага саюза дызайнераў Дзмітрый Сурскі распавёў тэлеканалу "Беларусь 3" аб канцэпцыі экспазіцыі і яе экспанатах.

"Гэта ўжо трэці "Лiхтарт". Людзі чакалі гэтую падзею і ўвесь час нас прыспешвалі. Мы абвясцілі збор прадметаў і нікому не адмовілі. Нас такі фармат задавальняе, таму што выхалашчаныя сухія экспазіцыі, мне здаецца, народу ўжо не цікавыя", — кажа Сурскі.

Хараство экспазіцыі ў тым, што прадстаўленыя публіцы аб'екты кожны можа аднавіць у сябе дома, на кухні ці ў майстэрні. Напрыклад, хопіць прыладзіць лямпачку да кансервавай банкі, каб атрымалася свяцільня, распавядае дызайнер.

У Мінску адкрылася выстава Мастацтва намадаў Вялікага стэпа
© Sputnik Станислав Андросик / Александр Шурмелев

"Гэта падстава для дызайнераў пакінуць свае сумныя і нудныя праекты і заняцца творчасцю там, дзе іх ніхто не абмяжоўвае. Людзей на самой справе распірае, ім хочацца выказацца. І нашы сцены адкрыты не толькі для прафесійных дызайнераў, але і для неафітаў", — адзначае Сурскі.

На выставе прадстаўлены самыя разнастайныя аўтарскія свяцільні, акрамя таго, у экспазіцыі знайшлося месца жывапісу, графіцы і мастацкай фатаграфіі.

Каментар вядомага беларускага мастака і дызайнера, старшыні Беларускага саюза дызайнераў Дзмітрыя Сурскага слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
дизайн, "Лiхтарт", Беларускі саюз дызайнераў, Дзмітрый Сурскі, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы