22:20 18 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.10
Шэф-повар, эксперт беларускай кухні, гісторык кулінарыі Алена Мікульчык
© Sputnik

Мікульчык: якія стравы павінны быць на калядным стале беларусаў

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Беларускія Каляды (39)
10231

Шэф-повар, эксперт беларускай кухні, гісторык кулінарыі Алена Мікульчык расказала радыё Sputnik Беларусь пра тое, якія традыцыйныя стравы беларусам варта прыгатаваць у якасці каляднага пачастунка.

Калядны стол беларусаў вельмі сімвалічны — пачынаючы ад колькасці страў (а іх павінна быць 12 па колькасці месяцаў у годзе і па ліку апосталаў) і заканчваючы аздабленнем застолля і значэннем кожнай з прыгатаваных страў, адзначае шэф-повар Алена Мікульчык.

"Абавязкова на стол клалі трошкі саломы — гэта сімвал ясляў, дзе нарадзіўся Ісус. І абавязкова запальвалі свечку і сачылі, каб яна гарэла ўвесь вечар, гэта сімвал Віфлеемскай зоркі", — распавядае Мікульчык.

Першай стравай, з якой пачыналі застолле, была куцця, якую рыхтавалі са збожжавых — пшаніцы, пярлоўкі і пазней з рысу з даданнем мёду і маку.

"Кожны інгрэдыент куцці меў сваё значэнне, напрыклад, збожжа — гэта сімвал бясконцасці. Калі людзі ядуць куццю, яны далучаюцца да бясконцасці і трошкі становяцца несмяротнымі", — кажа шэф-повар.

Акрамя таго, падчас каляднай вячэры на куцці варажылі. У збанок з куццёй клалі манетку, і першым павінен быў пачаць трапезу галава сям'і. Ён чэрпаў кашу лыжкай, і калі ў яе траплялася манетка, новы год абяцаў быць грашовым і прыбытковым.

Фрагмент гутаркі з шэф-поварам, экспертам беларускай кухні, гісторыкам кулінарыі Аленай Мікульчык слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэмы:
Беларускія Каляды (39)

По теме

Алена Мікульчык: смажаная бульба – не толькі беларуская страва!
Беларускія Каляды
Тэги:
беларуская кухня, Каляды, Алена Мікульчык, Беларусь

Галоўныя тэмы