05:51 21 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.05
Намеснік галоўнага рэдактара МІА Россия сегодня Наталля Лосева
© Sputnik / Александр Кривошеев

Лосева: СМІ павінны стаць фільтрам супраць "укідаў" і "фэйкаў"

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
3010

У Дзень адкрыцця выставы "СМІ ў Беларусі" намеснік галоўнага рэдактара МІА "Россия сегодня" Наталля Лосева распавяла, якой у сучасных умовах павінна быць асноўная задача СМІ.

У чацвер 3 мая ў выставачным комплексе "БелЭкспа" на праспекце Пераможцаў у Мінску ўжо ў 22-і раз адкрылася Міжнародная выстава "СМІ ў Беларусі". У ліку ўдзельнікаў больш за паўтысячы СМІ — не толькі беларускіх, але і прадстаўнікоў блізкага і далёкага замежжа, сярод якіх і інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik.

З 3 па 5 мая на стэндзе Sputnik прадстаўлена спецыяльная перасоўная радыёстудыя, праца якой упершыню прэзентаваная менавіта на мінскай пляцоўцы. У дзень адкрыцця выставы госця перасоўнай радыёстудыі — намеснік галоўнага рэдактара МІА "Россия сегодня" Наталля Лосева распавяла пра асноўныя праблемы сучасных СМІ і спосабы барацьбы з імі.

"Fake news — гэта цалкам сабе тэхніка, гэта цэлая стратэгія, механіка і метадалогія "ўкідаў" і маніпуляцый грамадскай думкай, а вось матывы могуць быць розныя — хтосьці проста забаўляецца, а хтосьці выкарыстоўвае гэта  для таго, каб вырашаць свае палітычныя або фінансавыя праблемы", — адзначыла Лосева.

На думку суразмоўцы, асноўная роля сучасных СМІ павінна быць у тым, каб стаць фільтрам супраць вялізнай разнастайнасці так званых "укідаў" і "фэйкавых навін".

"Мы павінны стаць фільтрам, так званым "бюро праверкі", рэпутацыя якога і давер да яго настолькі высокія, што да нас прыходзяць людзі, каб сказаць: "Вось нагаварылі сёння шмат ньюзмэйкеры, а што ж на самой справе?" І вось за гэтым "што ж на самой справе" аўдыторыя і будзе прыходзіць у СМІ, адпаведна, адказнасць на нас вельмі высокая", — адзначыла Лосева.

Фрагмент гутаркі з намеснікам галоўнага рэдактара МІА "Россия сегодня" Наталляй Лосевай слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
выстава, СМІ, МІА "Россия сегодня", Sputnik, Наталля Лосева, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы