22:45 02 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44

Вялікдзень ва ўмовах каронавіруса: што прыгатаваць, каб "дабро не прападала"

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Сустракаем Вялікдзень (60)
44 0 0

Савет ад святароў - не хадзіць у царкву асвячаць кулічы і фарбаваныя яйкі перад Вялікаднем, а таксама савет ад шэф-повара, эксперта беларускай і славянскай кухні Алены Мікульчык - што прыгатаваць у самаізаляцыі без прыходу гасцей, каб у вас не зніклі прадукты.

Пасха в условиях коронавируса: что приготовить, чтобы "добро не пропадало"

Святкаванне праваслаўнага Вялікадня ў гэтым годзе пройдзе 19 красавіка ў асаблівых "каронавірусных" умовах. Асвячэнне кулічоў і фарбаваных яйц побач з храмамі не адменена і, аднак мітрапаліт Павел выступіў у заклікам да вернікаў не ісці ў царкву, паколькі велікоднае асвячэнне прадуктаў - "гэта проста абрад, а ён другарадны", а жыццё і здароўе нашмат даражэй.

Заклік святароў не адмяняе традыцыйнае прыгатаванне велікодных страў, але ў гэтым годзе да гатавання варта падысці практычна, адзначае суразмоўца Sputnik, шэф-повар, эксперт беларускай і славянскай кухні Алена Мікульчык. Так, напрыклад, першы дзень Вялікадня не абыходзіцца без кулічоў і фарбаваных яек, а ў другі дзень раней на стол было прынята падаваць асаблівую яечню, у складзе якой было шмат адварных яек і мясных прадуктаў.

"Адразу зразумела, што ў аснове гэтага рэцэпту ляжыць эканомнасць і руплівасць беларусаў, ну не выкідаць жа, таму што ў час велікоднага святкавання вялікая колькасць фарбаваных яек, гэта і знакамітая "гульня ў біткі", і паходы ў госці з яйкамі, іх шмат, і каб гэта дабро не прападала, прыдумалі арыгінальны рэцэпт, ён проста цудоўны ў сваёй прастаце", - кажа Мікульчык.

Шэф-повар распавядае, навошта ў рэцэпце патрэбен смажаны корань хрэна, як змяшаць у адной страве самыя разнастайныя мясныя прадукты - ад сырога мяса да вэнджаных каўбас, наколькі сумяшчальныя вараныя яйкі з сырымі і прычым тут тварог.

Хараство гэтай стравы ў тым, што яе можна абнаўляць, дадаючы туды новыя інгрэдыенты і атрымліваючы, па сутнасці, кожны раз арыгінальную страву, акрамя таго, атрыманая маса можа стаць начыннем для бліноў, дадае шэф-кухар. Таксама ў размовах - парады аб "правільных калорыях" на Вялікдзень і яшчэ адзін арыгінальны велікодны рэцэпт. Падрабязнасці ў аўдыёзапісы.

Тэмы:
Сустракаем Вялікдзень (60)
Тэги:
Вялікдзень

Галоўныя тэмы