09:45 24 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Прастольнае свята храма Спаса Нерукатворнага Вобраза

Трэці Спас: асвяціць арэхі, падарыць ікону і пачаставаць пірагамі

CC BY 2.0 / Saint-Petersburg Theological Academy
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
1910

Абраз "Спас Нерукатворны" лічаць адной з самых першых хрысціянскіх выяваў аблічча Ісуса Хрыста, на гэтай іконе заўсёды намаляваны залаты німб вакол галавы Збавіцеля.

МІНСК, 29 жні — Sputnik. Свята перанясенне Нерукатворнага Вобраза Госпада Ісуса Хрыста (Спас Нерукатворны) праваслаўная царква адзначае 29 жніўня, паведамілі ў Беларускім экзархаце.

Нерукатворны вобраз — гэта асаблівы тып выявы аблічча Збавіцеля на абрусе. Нерукатворны вобраз з'явіўся на палатне пасля таго, як Ісус, памыўшыся, выцер ім твар.

Як распавялі Sputnik этнографы, гэты дзень у народзе называецца Трэці, Арэхавы або Хлебны Спас. Таксама яго называюць Спас на палатне, або Спас на палотнах.

"Нерукатворны вобраз Хрыста ў праваслаўных шануецца асабліва. Такая выява Збавіцеля вышывалася на сцягах, з якімі ваяры ішлі абараняць Айчыну. Нерукатворны Спас сімвалізаваў сілу і мужнасць", — распавялі суразмоўцы агенцтва.

Народныя традыцыі

Распавядаючы пра іншыя народныя назвысвята, этнографы адзначылі, што хлебным Спас, які адзначаецца 29 жніўня, звалі таму, што ў гэты дзень было прынята пекці пірагі і хлеб са збожжа новага ўраджаю.

"Таксама было прынята ў гэты дзень раздаваць міласціну жабракам і частаваць іх караваямі з мукі новага ўраджаю", — сказалі этнографы.

Трэці Спас называлі яшчэ і арэхавым. Лічылася, што 29 жніўня на досвітку трэба было схадзіць у лес і сабраць хоць трохі арэхаў і асвяціць іх у храме.

Ёсць шмат прыкмет, звязаных з датай 29 жніўня. Да прыкладу, калі журавель адляціць да Трэцяга Спасу, то на Пакравы (14 кастрычніка) будуць замаразкі.

Пра Трэці Спас казалі таксама — "трэці Спас хлеба прызапасіў", у многіх рэгіёнах Беларусі ў гэты дзень спраўлялі дажынкі.

Таксама ў праваслаўных існуе шматвекавая традыцыя — 29 жніўня дарыць адзін аднаму іконы, у першую чаргу ікону Спаса Нерукатворнага.

Іконаграфіка Спаса Нерукатворнага

Як адзначылі святары, ікона Нерукатворнага Вобраза Збавіцеля з'яўляецца адной з самых распаўсюджаных у праваслаўі. Яе лічаць адным з першых хрысціянскіх малюнкаў аблічча Ісуса Хрыста.

Распавядаючы пра іканаграфію "Спаса Нерукатворнага", святары адзначылі, што гэта адзіная выява Ісуса Хрыста з німбам так званага замкнёнага тыпу.

Па словах суразмоўцаў агенцтва, на іконе намаляваная толькі галава Збавіцеля, абраз заўсёды мае форму квадрата.

"Менавіта абраз "Спас Нерукатворны" павінны навучыцца пісаць іканапісцы, гэты абраз заўсёды з'яўляецца першай самастойнай працай маладога іканапісца", — сказалі суразмоўцы агенцтва.

По теме

Грабарка - святое месца праваслаўных жыхароў Падляшша
Тэги:
православие, Рэлігійныя святы, Ореховый спас, БПЦ, Беларусь

Галоўныя тэмы