20:55 23 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.43
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

Ужо ў сераду, як чакаецца, агонь будзе дастаўлены з Гродна ў беларускую сталіцу.

МІНСК, 19 сне — Sputnik. Віфлеемскі агонь у аўторак прыбывае ў Беларусь, яго першым "прыпынкам" у рэспубліцы будзе Гродна.

Віфлеемскі агонь — штогадовая акцыя, прымеркаваная да Свята нараджэння Ісуса. У яе рамках па ўсім свеце разносяць агонь, запалены ад размешчанай у базыліцы Раства Хрыстова нязгаснай лампады.

У аўторак Віфлеемскі агонь прыбывае і ў Беларусь — спачатку яго можна будзе ўбачыць у Гродна, дзе адбудзецца ўрачыстая перадача агню ў кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя. Як чакаецца, ужо 20 снежня будзе агонь і ў мінскіх храмах.

У Мінску паглядзець на Віфлеемскі агонь можна будзе ў Архікафедральным саборы Святога імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Убачыць агонь змогуць і жыхары іншых гарадоў Беларусі, куды яго таксама даставяць. 

Тэги:
Рэлігія, Раство, Беларусь

Галоўныя тэмы