08:58 17 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.18
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ)

Упраўленне культуры БДУ: “Мы не монстры"

© Sputnik Любоў Каспяровіч
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
11020

Упраўленне культуры БДУ сцвярджае, што спектакль “Браніслаў”, прысвечаны біяграфіі Тарашкевіча, не забаранялі.

МІНСК, 25 ліс — Sputnik. "Арт-сядзіба" паведаміла пра адмену спектакля "Браніслаў. Сцэны з жыцця і сноў", які ставіўся на сцэне тэатра БДУ "На балконе" двойчы — 14 і 16 лістапада. Упраўленне культуры ўніверсітэта адмаўляе, што спектакль забаронены — маўляў, першапачаткова дамаўляліся на два паказы, якія дазволілі зладзіць.

"Я даваў дазвол на правядзенне толькі двух спектакляў, мы не маглі дазволіць дадатковыя пастаноўкі па простай прычыне — пачынаецца "Тэатральны куфар", а тое значыць, што да нас у дванаццаты раз прыедуць васямнаццаць замежных тэатраў, нам трэба падрыхтавацца, знайсці валанцёраў, накарміць і знайсці жытло для трохсот чалавек", — патлумачыў спецыяльна для Sputnik начальнік упраўлення па справах культуры Белдзяржуніверсітэта Уладзімір Макарэвіч.

"Арт-сядзіба" сцвярджае, што апроч двух паказаў, БДУ абяцала зладзіць яшчэ тры.

"У сераду, прыйшоўшы да тэатра, можна было пабачыць паведамленне пра адмену спектаклю на дзвярах тэатра. У ім на расійскай мове было напісана: "Спектакль "Бранислав" отменен". Яшчэ ў чацвер была надзея, што спектакль усё ж адбудзецца ў пятніцу і панядзелак, як і было запланавана раней", — паведамляе арганізацыя.

Між тым упраўленне культуры сцвярджае, што ніякіх паказаў апроч тых, што адбыліся, запланавана не было.

"Трэба было рыхтаваць пляцоўкі для "Тэатральнага куфара", сустракаць гасцей, а пасля размясціць іх, нам папросту не хапае часу і магчымасці менавіта зараз ладзіць іншыя пастаноўкі. Зрабілі з нас нейкіх монстраў", — абураюцца ва ўпраўленні.

У тэатры, які ладзіцца пры "Арт-сядзібе", няма прафесійных акцёраў, некаторыя з іх выступаюць у аматарскіх тэатрах, некаторыя навучаюцца ў Акадэміі мастацтваў, некаторыя проста аднесліся станоўча да ідэі стварэння спектакля пра Тарашкевіча.

"На жаль, сам спектакль не бачыў, калі знайду магчымасць паглядзець, дам і ацэнку", — каментуе для Sputnik начальнік упраўлення.

Тэги:
"Арт-сядзіба", Упраўленне культуры БДУ, БДУ, Уладзімір Макарэвіч, Браніслаў Тарашкевіч, Мінск, Беларусь, Увесь свет

Галоўныя тэмы