02:51 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
На адкрыцці прэс-цэнтра Sputnik

Ананіч і Кісялёў адкрылі прэс-цэнтр Sputnik Беларусь

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
9450

Міністр інфармацыі Беларусі пажадала праекту працаваць на карысць Беларусі і Расіі.

МІНСК, 7 кра — Sputnik. Гендырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў і кіраўнік Мінінфарма Беларусі Лілія Ананіч афіцыйна адкрылі мультымедыйны прэс-цэнтр Sputnik Беларусь.

"Я вельмі рады, што на гэтым мерапрыемстве ёсць і прадстаўнікі МЗС, і амбасадар Расіі, і міністр інфармацыі", — падкрэсліў на адкрыцці Кісялёў.

У сваю чаргу, міністр інфармацыі адзначыла, што праект накіраваны на сяброўства Беларусі і Расіі, а таксама інтэграцыю дзвюх краін.

Наа адкрыцці прэс-цэнтра прысутнічалі беларускія журналісты, прэс-сакратары ведамстваў
© Sputnik / Виктор Толочко

"Хацелася б пажадаць, каб праект развіваўся далей на карысць Беларусі і свету", — сказала Ананіч.

Міністр дадала, што цяпер разам з расійскімі калегамі прапрацоўваецца пытанне стварэння адзінай інфармацыйнай прасторы з Расіяй.

"Гэта агульны праект", — дадаў Кісялёў.

Пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў падчас адкрыцця прэс-цэнтра асабліва адзначыў той факт, што праект адкрыўся ў гадавіну стварэння саюза Беларусі і Расіі.

Тэги:
СМІ, Sputnik Беларусь, Дзмітрый Кісялёў, Лілія Ананіч, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы