18:30 21 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Чытаем па-беларуску з Velcom

Беларускі спорт далучыўся да адукацыйнага праекта “Чытаем па-беларуску з velcom”

© Photo : Velcom
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Чытаем па-беларуску з дзецьмі: акцыі, прэміі, сустрэчы (16)
8960

Галоўная задача праекта – падтрымаць і развіць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры ў малодшых школьнікаў.

МІНСК, 11 мая — Sputnik. Сацыяльны адукацыйны праект "Чытаем па-беларуску з velcom" у красавіку і маі прайшоў у 26 школах Гомельскай вобласці. У ім прынялі ўдзел больш за 2500 вучняў другіх і трэціх класаў з Гомеля, Рэчыцы, Жлобіна, Мазыра, Светлагорска, Брагіна і вёскі Малейкі Брагінскага раёна. У Мазыры і Жлобіне настаўнікамі праекта разам з беларускімі пісьменнікамі выступілі прадстаўнікі беларускага спорту — футбольнага клуба "Славія" і хакейнай каманды "Металург".

Вядомыя беларускія пісьменнікі, паэты і тэлевядучыя Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова і Юры Жыгамонт у займальнай форме распавялі малодшым школьнікам пра беларускую мову, літаратуру і культуру. У Мазыры да заняткаў далучыліся віцэ-капітан ФК "Славія" Алег Страхановіч і адзін з трэнераў клуба Міхась Лакамы, а ў Жлобіне праект падтрымаў прэс-сакратар хакейнага клуба "Металург" Іван Грунтоў.

Усё пачалося з таго, што ў Мінску праект падтрымаў баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск". Для дзяцей вельмі важныя сустрэчы з камандамі, якія прадстаўляюць іх родныя гарады і неабыякавыя да роднай мовы і літаратуры".

Працяг адукацыйнага праекта плануецца напачатку новага навучальнага года і пачнецца са школ Брэста і Брэсцкай вобласці. У агульнай колькасці 150 школ і больш за 15 000 вучняў па ўсёй Беларусі прымуць удзел у сацыяльнай адукацыйнай ініцыятыве.

Галоўная задача сацыяльнага адукацыйнага праекта — падтрымаць і развіць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры ў малодшых школьнікаў. Ініцыятарам праекта выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Тэмы:
Чытаем па-беларуску з дзецьмі: акцыі, прэміі, сустрэчы (16)
Тэги:
Літаратура, "Цмокі-Мінск", Юры Жыгамонт, Гомельская вобласць

Галоўныя тэмы