09:39 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Выступае Раіса Баравікова

Вялікі ўрок "Чытаем па-беларуску з velcom" пройдзе ў мінскім парку

© Photo : прадстаўлена Velcom
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Чытаем па-беларуску з дзецьмі: акцыі, прэміі, сустрэчы (16)
4541

Адкрыты ўрок у парку імя Янкі Купалы завяршае першы навучальны год сацыяльнага адукацыйнага праекта, распачатага мінулай восенню.

МІНСК, 25 мая — Sputnik. Спецыяльны вялікі ўрок адукацыйнага праекта "Чытаем па-беларуску з velcom" пройдзе на адкрытым паветры ў парку імя Янкі Купалы 28 мая. Мерапрыемства збярэ больш за 200 мінскіх школьнікаў.

У незвычайным уроку прымуць удзел настаўнікі праекта — беларускія пісьменнікі і паэты Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Таццяна Сівец і Алена Масла. Спецыяльныя госці — вядомыя беларускія футбалісты Віталь Радзівонаў і Васіль Хамутоўскі, а таксама прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры і Мінгарвыканкама.

Літаратары, прадстаўнікі органаў улады, спартоўцы і вучні мінскіх школ прачытаюць урыўкі з твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, чые юбілеі святкуе Беларусь сёлета: Максіма Багдановіча, Цёткі, Кандрата Крапівы, Змітрака Бядулі, Івана Шамякіна, Івана Мележа. Побач з помнікам Янку Купалу прагучаць і вершы паэта. Настаўнікам незвычайнага адкрытага ўроку стане вядучы Белтэлерадыёкампаніі Яўген Перлін.

Адкрыты ўрок у парку імя Янкі Купалы завяршае першы навучальны год сацыяльнага адукацыйнага праекта "Чытаем па-беларуску з velcom". Першы ўрок сацыяльнай ініцыятывы адбыўся ў кастрычніку ў Мінску, і на працягу 3 месяцаў больш чым ў 30 сталічных школах прайшлі ўрокі па спецыяльна распрацаванай праграме. У красавіку і ў маі 2016 года праект працягнуўся ў рэгіёнах Беларусі. Вучні 2-3 класаў 26 школ Гомельскай вобласці атрымалі дадатковыя веды па беларускай мове, культуры і літаратуры. 

Працяг адукацыйнага праекта плануецца на пачатку новага навучальнага года ў школах Брэста і Бресцкай вобласці. У агульнай складанасці 150 школ і больш за 15 000 вучняў па ўсёй Беларусі прымуць удзел у гэтай сацыяльна-адукацыйнай ініцыятыве.

Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і Міністэрства культуры, Мінгарвыканкама, НЦСМ.

Тэмы:
Чытаем па-беларуску з дзецьмі: акцыі, прэміі, сустрэчы (16)
Тэги:
Дзіцячая літаратура, Літаратура, Velcom, Беларусь

Галоўныя тэмы