13:38 14 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.42
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Пакуль ёсць дадзеныя аб тым, што вакцыны паступілі ва ўстановы аховы здароўя Мінскай вобласці, аднак і ў іншых рэгіёнах яны ўжо павінны з'явіцца.

МІНСК, 19 вер — Sputnik. Кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць грыпу пачалася ў Беларусі, паведамілі Sputnik у Мінскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Вакцынацыя ад грыпу традыцыйна стартуе ў другой палове верасня і працягваецца да пачатку снежня. Летась вырашылі зрабіць прышчэпкі ад хваробы больш за 40% жыхароў краіны, што, па заявах медыкаў, дапамагло не дапусціць эпідэмій.

"У амбулаторна-паліклінічныя ўстановы паступілі першыя партыі супрацьгрыпознай вакцыны", — паведаміла ўрач-эпідэміёлаг аддзялення імунапрафілактыкі абласнога цэнтра Валерыя Пыж. Медыкі нагадалі: імунітэт пасля вакцынацыі супраць грыпу пачынае развівацца праз два-тры тыдні і абараняе ад грыпу амаль на год.

Паводле слоў спецыялістаў, грып звычайна ўзнікае ў любы час з лістапада па май, але часцей за ўсё прыпадае на студзень, люты або сакавік.

Значная частка насельніцтва мае права на бясплатныя прышчэпкі, а для астатніх яна каштуе зусім не шмат. Спецыялісты сцвярджаюць: калі прышчэпкі сабе будуць рабіць менш за 15% беларусаў, то ў рэспубліцы можа пачацца эпідэмія.

Тэги:
Ахова здароўя, Мінздраў РБ, Беларусь

Галоўныя тэмы