Назавуць лепшых: стартуе "нобелеўскі тыдзень"

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкГарады свету. Стакгольм
Гарады свету. Стакгольм - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ужо ў панядзелак стануць вядомыя ўладальнікі прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны.

МІНСК, 3 кас — Sputnik. Уладальнікі сёлетняй Нобелеўскай прэміі будуць абвешчаныя на гэтым тыдні ў Стакгольме і Осла, паведамілі ў прэс-службе фонду Альфрэда Нобеля.

Медаль, які атрымлівае Нобелеўскі лаўрэат - Sputnik Беларусь
Нобелеўская прэмія міру: сярод прэтэндэнтаў – грэкі, Папа і Трамп

Так званы нобелеўскі тыдзень стартуе ў 115-ы раз. Заснавана прэмія па завяшчанні вядомага шведскага фізіка Нобеля і ўручаецца ў некалькіх катэгорыях. Памер прэміі складае восем мільёнаў швецкіх крон (932 тысячы долараў — Sputnik), акрамя грошай уладальнікі атрымліваюць сусветнае прызнанне.

Прэміяльны каляндар — 2016

Ужо ў панядзелак 3 кастрычніка пры Каралінскім медыцынскім інстытуце ў Стакгольме назавуць імёны ўладальнікаў прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны. У аўторак Каралеўская шведская акадэмія навук назаве прызёра ў галіне фізікі, у сераду — па хіміі. Імя Нобелеўскага лаўрэата па літаратуры павінны былі назваць у гэты чацвер, аднак Шведская акадэмія перанесла абвяшчэнне лаўрэата на 13 кастрычніка, спаслаўшыся на "традыцыі і правілы". Сярод галоўных фаварытаў на "Нобелеўскую прэмію" па літаратуры — Харукі Муракамі і Філіп Рот. Летась прэмію атрымала беларуска Святлана Алексіевіч.

Святлана Алексіевіч - Sputnik Беларусь
Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію

Грэкі і прэмія Дзяржбанка

Імя ўладальніка прэміі міру назавуць у пятніцу 7 кастрычніка — самым відавочным прэтэндэнтам на яе лічаць жыхароў грэцкіх выспаў, якія дапамагалі ратавацца бежанцам з Сірыі.

Лепшых даследчыкаў у галіне эканомікі назавуць 10 кастрычніка. Прэмію заснавалі пазней астатніх — у 1968 годзе. Уручаецца яна не па завяшчанні Нобеля, а па волі шведскага Дзяржбанка.

Цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца ў Стакгольме і Осла 10 снежня — у дзень смерці Альфрэда Нобеля.

Стужка навiн
0